Малоритское благочиние



Новости благочиния

Духоўныя рэліквіі Маларытчыны

Аддзел маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі завяршыў работу па стварэнні рэгіянальнага праекта “Духоўныя рэліквіі Маларытчыны: гісторыя і сучаснасць.


Аддзел маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі завяршыў работу па стварэнні рэгіянальнага праекта “Духоўныя рэліквіі Маларытчыны: гісторыя і сучаснасць”. Яна была пачата ў другой палове 2017 года, але першыя напрацоўкі ў раённай бібліятэцы пра гісторыю цэркваў Маларытчыны з’явіліся яшчэ ў 2006 годзе.

На першым этапе рэалі­зацыі праекта збіраўся ма­тэрыял па гісторыі цэрк­ваў раёна, ; гаворыць іні­цыятар стварэння праекта Галіна Кучына- Мы пра­цавалі з архіўнымі кры­ніцамі, гутарылі са ста­ра­жыламі і відавочцамі па­­дзей, звярталіся да работ даследчыкаў, вы­ка­рыстоўвалі спецыяльную літаратуру, інтэрнэт-рэ­сур­сы, працавалі з перыядычным друкам. Мясцовыя краязнаўцы дзяліліся матэрыяламі са сваіх пры­ватных калекцый. Тэарэтычную каштоўнасць для нас уяўляла курсавая праца “Гісторыка-ста­тыс­тычнае апісанне цэркваў і пры­ходаў Маларыцкага благачыння Брэсцкай епархіі” (Жыровічы), падрых­таваная Русланам Лямачка. Шмат інфармацыі прадаставіў краязнаўца Мі­калай Ба­лі­цэвіч. Дарэчы, раённай біб­ліятэкай выдадзены такія яго працы, як “Гісторыя Лу­каўскай царквы” (2012), “Ма­ларытчына: страчаная спадчына” (2014), “Уніяцкае і праваслаўнае духавенства Маларытчыны: XVII ст. — 2017” (2018). Пры пад­рыхтоўцы рэгіянальнага праекта былі выкарыстаны матэрыялы царкоўна-прыходскіх летапісаў раёна, а таксама  іншыя дакументы.

На другім этапе апра­цоўваўся сабраны краязнаўчы матэрыял. Гісторыя кожнага праваслаўнага хра­ма Маларытчыны бы­ла выдадзена асобнай бра­шурай, ілюстраванай фотаздымкамі. Ва ўсіх шас­наццаці выданнях матэрыял размяшчаўся ў наступнай паслядоўнасці: апі­санне архітэктурнага вы­гляду будынка царквы, яе гісторыя, храналогія служэння святароў у храме… Затым было вырашана аб’яднаць  выдадзены “царкоўны” матэрыял у адну кнігу. Гэта зручна, бо пад адной вокладкай — поўная інфармацыю пра ўсе храмы (у тым ліку і тыя, якія знаходзяцца на могілках) Маларыцкай царкоўнай акругі. 

На аснове напрацаваных матэрыялаў была створана электронная база “Праваслаўныя храмы Маларытчыны”. Між іншым, работа над праектам “Ду­хоўныя рэліквіі Маларытчыны: гісторыя і сучаснасць” вялася сумесна з кандыдатам багаслоўскіх навук, благачынным Маларыцкай царкоўнай акругі, протаіерэем Віктарам Па­ляціла.

Днямі матэрыялы праекта выдадзены асобнай кнігай. Ён накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай  асветы і выхавання”.

Акрамя таго, плануецца, што кніга  “Духоўныя рэліквіі Маларытчыны: гісторыя і сучаснасць”  з’явіцца ў кожнай сельскай бібліятэцы і праваслаўным храме раёна.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Автор: www.malorita.by



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :