Малоритское благочиние



Новости благочиния

Семінар для выкладчыкаў нядзельных школ

Урок

Нядаўна ў Нядзельнай школе, якая існуе пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыта, прайшоў семінар выкладчыкаў нядзельных школ благачыння. У ім прыняў удзел протаіерэй Яўген Ліхота, старшыня аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Брэсцкай епархіі, а таксама протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкага раёна.

Спачатку Людміла Калеснікава, выкладчыца Нядзельнай школы, згодна з вучэбным планам, правяла адкрыты ўрок па тэме: “Падрыхтоўчыя тыдні да Вялікага посту. Даравальная нядзеля”. Чатырнаццаць дзяцей 5-га года навучання разам з Людмілай Мікалаеўнай на працягу занятку разам падымаліся па своеасаблівай лесвіцы Вялікага посту да светлага дня Хрыстова Уваскрашэння. Яны разважалі над тым, чаму трэба прасіць прабачэння, як навучыцца дараваць, як даведацца, ці дараваў чалавек шчыра крыўдзіцеля. Падчас занятку вучні слухалі парады і павучанні айцоў царквы, чыталі ўрыўкі з Евангелля на стараславянскай мове, расказвалі на памяць вершы аб прабачэнні. Затым набытыя веды правяралі міні-тэстам.

Протаіерэй Яўген Ліхота пазнаёміў прысутных з арганізацыяй навучальнага працэсу на аснове “Стандарта вучэбна-выхаваўчай дзейнасці, які рэалізуецца ў нядзельных школах Рускай праваслаўнай царквы”. У час дыскусіі, якая адбылася пасля, удзельнікі семінара абмеркавалі метады, прыёмы і сродкі, якія павышаюць эфектыўнасць выкладання ў нядзельных школах, а таксама падзяліліся вопытам работы, атрымалі адказы на пытанні, якія хвалявалі.

Фота па тэме:

На здымках: падчас правядзення семінара для выкладчыкаў нядзельных школ Маларыцкага благачыння.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :