Малоритское благочиние



Новости благочиния

Малітвы за тых, хто набліжаў Перамогу.

Ранкам 9 мая ў Мікалаеўскай царкве г. Маларыта быў адслужаны падзячны малебен Госпаду за Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, паніхіда па тых, хто загінуў. Пасля яе заканчэння ўсе, хто прысутнічаў у храме, разам з протаіерэем Віктарам Паляцілам, благачынным Маларыцкай царкоўнай акругі, і протаіерэем Сергіем Струнцам, клірыкам Мікалаеўскай царквы райцэнтра, хрэсным ходам пайшлі на гарадскую плошчу. Там яны далучыліся да жывой людской плыні з кветкамі, рознакаляровымі шарыкамі, флажкамі. Затым калона накіравалася да помніка, што знаходзіцца ў скверы на вуліцы Савецкая (разгалінаванне дарог Олтуш-Збураж).

Ля помніка ахвярам Другой сусветнай вайны адбыўся мітынг. Тут протаіерэй Віктар Паляціла шчыра павіншаваў ветэранаў, усіх прысутных са святам, са светлым Днём Перамогі. Потым было абвешчана мнагалецце ўсім вэтеранам, уладзе, народу нашай Айчыны і ўзнесена прашэнне “о упокоении душ приснопамятных вождей и воинов, за веру и Отечество на поле брани жизнь свою положивших, от ран и глада скончавшихся, в пленении и горьких работах невинно умученных и убиенных и всех Победы ради потрудившихся”.

Пасля заканчэння мітынгу протаіерэй Віктар Паляціла накіраваўся да брацкай магілы ва ўрочышча Мелавая Гара, а протаіерэй Сергій Струнец — на могілкі, што знаходзяцца на вуліцы Саўгаснай у райцэнтры, дзе ў 1941г. было расстраляна 2800 мірных жыхароў горада і раёна. Там святары адслужылі ліцію.

Фото по теме:

Смотреть
ссылки по теме:
Смотреть

Автор: Мiкалай Навумчык



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :