Новости благочиния
Малітвы — за Перамогу!

9 Мая ў в. Ляхаўцы адбыўся мітынг, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. Падчас яго іерэй Віталь Равінскі, настаяцель храма ў гонар Нараджэння Божай Маці, ля помніка адслужыў падзячны малебен, ліцію па тых, хто загінуў у гады вайны, звярнуўся са словамі віншавання да прысутных.
У в.Хаціслаў прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Перамогі. У іх прыняў удзел протаіерэй Пётр Пяшко, настаяцель царквы ў гонар Праабражэння Гасподняга. У час мітынгу была адслужана засупакойная ліція, а затым — ускладзены вянкі да Кургана Славы, які знаходзіцца на месцы баёў 75-й стралковай дывізіі ўлетку 1941г., да помніка землякам, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і на вясковых могілках да магіл салдат апошняй вайны.
Пасля ў СДК адбыўся святочны канцэнт, прысвечаны Дню Вялікай Перамогі, які быў сумесна падрыхтаваны вучнямі Мельніцкай базавай школы, Хаціслаўскай СШ і выхаванцамі Хаціслаўскага дзіцячага садка.
Фото по теме:
Смотретьссылки по теме:
СмотретьАвтор: Мiкалай Навумчык