Малоритское благочиние



Новости благочиния

Праваслаўная бальнічная капліца.

Капліца ў гонар абраза Божай Маці “Усецарыца” на першым паверсе дзіцячага аддзялення (тэрапеўтычны корпус) Маларыцкай цэнтральнай раённай бальніцы асвечана Іаанам, Епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім, у пачатку снежня 2011 г. Яна мае невялікі памер і абсталявана на царкоўныя грошы. У капліцы ёсць аналой, на сценах размешчаны шматлікія абразы. Свой послух тут з моманту адкрыцця нясуць сёстры праваслаўнага сястрынства ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” пры Мікаўскай царкве г. Маларыта.

-Штодзень у капліцы з 17.00 да 20.00 чытаюцца каноны, акафісты, псалтыр, — гаворыць Любоў Колпікава, старшая сястра праваслаўнага сястрынства, — а ў 19.30 – вячэрняе правіла. Тут жа працуе праваслаўная бібліятэка, дзе можна ўзяць пачытаць газеты, часопісы, праваслаўную літаратуру. Раз на тыдзень у капліцы служыць святар. Ён чытае акафіст. У капліцы ёсць падсвечнікі. Калі яна адчынена, можна купіць свечкі, паставіць іх, узнесці Усявышняму шчырыя малітвы.

-У аддзяленнях райбальніцы ёсць праваслаўныя куточкі, — кажа Галіна Шляпнікава, сястра міласэрнасці з 12-гадовым стажам. – Мы наведваемся да хворых, аказваем неабходную дапамогу, чытаем духоўныя кнігі, расказваем, праводзім гутаркі, раім, а таксама падрыхтоўваем да таемстваў Пакаяння і Прычашчэння.

Автор: Мiкалай Навумчык



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :