Малоритское благочиние



Новости благочиния

Малітвы да Мікалая Цудатворцы.

З 19 мая 2011 г. згодна з указам Іаана, епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага, настаяцелем Мікалаеўскага храма г. Маларыта і благачынным царкоўнай акругі назначаны протаіерэй Віктар Паляціла. Першую службу на новым месцы айцец Віктар адслужыў 22 мая.

22 мая 2015 г. раніцай, калі праваслаўная царква ўшаноўвае памяць Мікалая, цудатворцы Мірлікійскага, урачысты перазвон апавясціў наваколле аб прастольным свяце ў Мікалаеўскім храме г. Маларыта. Тут адбыліся ранняя і позняя боскія літургіі. На другой, дзе спяваў святочны хор пад кіраўніцтвам рэгента Валянціны Паляціла, малітвы Усявышняму саборна ўзносіла 15 святароў з Маларыцкага благачыння, а таксама — з г.Белаазёрск і г.Камянец. Пасля хрэснага ходу быў адслужаны малебен. З пропаведдзю да вернікаў звярнуўся іерэй Сергій Пруднікаў, настаяцель Міхайлаўскага храма в. Масевічы.

-Свяціцель Мікалай, цудатворца Мірлікійскі, з’яўляецца нябесным апекуном, хадатайнікам і заступнікам за ўсіх нас, — сказаў протаіерэй Віктар Паляціла. — Ён – адзін з самых дзейсных нашых памочнікаў, які стаіць перад прастолам Божым і моліцца аб нашым выратаванні. Мікалай Цудатворца – правіла, эталон, ідэал, на які мы павінны арыентавацца і звяраць па ім усё сваё жыццё.

Автор: Мiкалай Навумчык



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :