Малоритское благочиние



Новости благочиния

Лінейка ў Нядзельнай школе.

Завяршыўся навучальны год у Нядзельнай школе пры Мікалаеўскай царкве г. Маларыта. Вучні пайшлі на летнія канікулы.

-У 2014/2015 навучальным годзе нашу школу наведвала 174 чалавекі ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў, — кажа Ірына Андрайчук, выкладчыца. – Заняткі былі арганізаваны ў 9 групах. Навучанне вяло 8 выкладчыкаў. Акрамя мяне, да асноў праваслаўнай веры дзяцей горада яшчэ далучалі: Святлана Богуш, Марыя Пангліш, Тамара Тарноўская, Галіна Пажыдаева, Людміла Калеснікава і Ірына Хомік, Алена Пракаповіч. Заняткі праводзідіся раз на тыдзень пасля заканчэння позняй Літургіі.

У нядзелю, пасля падзячнага малебна, каля храма адбылася лінейка, прымеркаваная да заканчэння навучальнага года. На яе з кветкамі прыйшлі вучні, іх бацькі, бабулі і дзядулі, а таксама выкладчыкі Нядзельнай школы. Протаіерэй Віктар Паляціла, настаяцель Мікалаеўскай царквы райцэнтра, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, усіх прысутных павіншаваў з заканчэннем навучальнага года, пажадаў быць сумленнымі, настойлівымі, каб па жыцці побач крок у крок заўсёды ішла вера ў Бога.

-Не забывайце Усявышняга і на канікулах, звяртайцеся да яго ў штодзённых малітвах, заўсёды прытрымлівайцеся залатога правіла: неабходна так ставіцца да людзей, як бы хацелася, каб ставіліся да вас, - сказаў айцец Віктар Паляціла.

Затым настаяцель урачыста ўручыў 12 выпуснікам пасведчанні аб заканчэнні вучобы ў Нядзельнай школе. Акрамя таго, 33 чалавекі з яго рук атрымалі пісьмы-падзякі за старанне і добрую вучобу, удзел у царкоўным жыцці прыхода.

Фото по теме:

Смотреть

Автор: Мiкалай Навумчык



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :