Малоритское благочиние



Новости благочиния

Слава Богу за ўсё!

Праваслаўнае сястрынства ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыта не адзін год супрацоўнічае з пагранкамендатурай “Маларыта”. Тут напрыканцы 2013г. была асвечана капліца ў гонар дабравернага князя Аляксандра Неўскага. Нядаўна сёстры зноў завіталі да пагранічнікаў. Яны правялі асветніцкую сустрэчу-канцэрт “Слава Богу за ўсё!” Сёстры парадавалі прысутных праваслаўнымі песнямі і песнямі патрыятычнай тэматыкі. Яны выразна чыталі вершы, расказвалі пра святароў, якія ў гады вайны змагаліся з ворагам, і аб тым, як правільна падрыхтавацца да таемстваў споведзі і прычашчэння. Размова таксама зайшла і пра Пятроў, ці Ангельскі пост, які ў гэтым годзе працягнецца з 8 чэрвеня па 11 ліпеня.

-Мы прыйшлі не з пустымі рукамі: прынеслі ў капліцу свежыя нумары праваслаўных газет, часопісаў, буклеты, — кажа Любоў Колпікава, старшая сястра сястрынства. – Сумесныя мерапрыемствы, што мы праводзім, спадзяюся, станоўча ўплываюць на асабісты склад пагранкамендатуры “Маларыта”.

Праваслаўнае сястрынства пры Мікалаеўскай царкве таксама правяло асветніцкую сустрэчу-канцэрт і з супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Автор: Мiкалай Навумчык



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :