Малоритское благочиние



Новости благочиния

Баль расставання з дзяцінствам.

Выпускны вечар… Пра яго кажуць па-рознаму: адно з самых трапяткіх, урачыстых і асаблівых свят; хвалюючы і доўгачаканы дзень, які бывае толькі раз у жыцці; непаўторная, яркая і знамянальная падзея; першы сур’ёзны этап вялікага і пакуль што нязведанага шляху. У мінулым ужо засталося бестурботнае і шчаслівае дзяцінства з яго першымі радасцямі і перамогамі, паражэннямі, сумненнямі і горыччу расчаравання, нявывучанымі ўрокамі, шпаргалкамі, выдатнымі ад­казамі, першымі запіскамі і прызнаннямі ў каханні. Блізкай гісторыяй ужо сталі і хваляванні за больш высокі бал атэстата, за добра зда­дзеныя экзамены, за выбар сукенкі і касцюма. Засталося толькі атрымаць патрэбны дакумент і развітацца з установаю адукацыі назаўжды, пакінуўшы светлыя ўспаміны ў сваім сэрцы пра школу, дзе цябе вывелі ў людзі, навучылі чытаць і пісаць. Выпускны вечар – завяршальны этап пераходу ў самастойнае і дарослае жыццё. Напера­дзе – будучае з заманлівымі перспектывамі і грандыёзнымі планамі.

У пятніцу, 12 чэрвеня, на Маларытчыне ва ўстановах адукацыі адшумелі-адгулі выпускныя вечары. Для хлопцаў і дзяўчат фінішавала адзінаццацігадовае падарожжа па краіне з назваю “Школьнае жыццё”. 18.00. Пачынаецца шэсце выпускнікоў на чале з барабаншчыцамі на гарадскую плошчу г.Маларыта. Тут традыцыйна стартуе раённае свята выпускнікоў, якое кладзе пачатак выпускным вечарам – першым дарослым балям учарашніх школьнікаў. Балям развітання з дзяцінствам. Гэтае мерапрыемства штогод традыцыйна збірае многа не толькі гараджан. Так было і на гэты раз. Разам са сваімі настаўнікамі, бацькамі, знаёмымі і сябрамі сёлета на плошчы прысутнічалі выпускнікі устаноў адукацыі горада і раёна.

…Павітаць учарашніх школьнікаў прыйшлі і прадстаўнікі мясцовай улады. З наказам і словамі пажадання перад выхадам на самастойную і адказную дарогу да выпускнікоў звярнуўся таксама і протаіерэй Віктар Паляціла, настаяцель Мікалаеўскага храма райцэнтра, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі

-Уперадзе ў кожнага з вас цяпер – адказны перыяд, — сказаў айцец Віктар. – Я жадаю вам мудрасці, цярпення, здароўя, сілы, ведаў, Божай дапамогі ва ўсіх вашых справах і пачынаннях. Няхай Усявышні вам падаможа ў правільным выбары жыццёвай дарогі. Рабіце ўсё на карысць Айчыны, роднага краю!

…І вось ужо з рук юнакоў і дзяўчат у неба ляцяць паветраныя шары, якія сімвалізуюць шчаслівае дзяцінства, запаветныя мары і светлыя надзеі. Яны няспешна ўзнімаюцца высока ўгору і адносяцца ветрам убок. Усе з замілаваннем глядзяць на гэты рознакаляровы цуд. А плошча поўніцца чароўнымі гукамі вальса. Адзінаццацікласнікі на развітанне танцуюць апошні школьны вальс і дружна накіроўваюцца ў свае ўстановы адукацыі, дзе неўзабаве пачнецца цырымонія ўрачыс­тага ўручэння атэстатаў ста­ласці.

Фото по теме:

Смотреть

Автор: Мiкалай Навумчык



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :