Малоритское благочиние



Новости благочиния

“Ва ўсякай справе вашай пачаткам хай будзе Бог”.

Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў у Маларыцкім ГДК прайшла святочная ўрачыстаць. На ёй сабраліся прадстаўнікі гэтай высакароднай прафесіі з горада і раёна. Урачы, медыцынскія сёстры, санітаркі, вадзіцелі, фельчары — адным словам, усе тыя, хто так ці інакш удзельнічае ў зладжанай рабоце УАЗ “Маларыцкая ЦРБ”.

Павішаваць з прафесійным святам медыцынскіх работнікаў прыйшлі прадстаўнікі мясцовай улады, устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Са шчырымі словамі да прысутных таксама звярнуўся і протаіерэй Віктар Паляціла, настаяцель Мікалаеўскай царквы райцэнтра, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі.

-Медыцынскі работнік — адна з самых складаных і адказных прафесій на свеце, не заўсёды ўдзячных, але заўсёды высакародных, — гаварыў айцец Віктар Паляціла. -Асабліва, калі яна выбрана не па статусу, а па прызванню. Вялікай каштоўнасцю любой нацыі заўсёды было і застаецца здароўе грамадзян. І шмат у чым яно залежыць ад прафесіяналізму людзей у белых халатах, прызваных папярэджваць і лячыць хваробы, вяртаючы людзей да актыўнага жыцця… Няхай Усявышні дасць вам мудрасці, цярпення. Ва ўсякай справе вашай пачаткам хай будзе Бог. Што зробім без малітвы і надзеі на прамудрасць Божую, то пасля можа быць шкодным і недасканалым. Няхай нязменна знаходзяцца з вамі дапамога і заступніцтва Усявышняга…

Затым благачынны падарыў загадчыкам аддзяленняў Маларыцкай ЦРБ абразы святых лекараў.

Фото по теме:

Смотреть

Автор: Мiкалай Навумчык



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :