Малоритское благочиние



Новости благочиния

Па святых месцах Палесся.

Настаўнікі Нядзельнай школы пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыта, вучні і іх бацькі, а таксама протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, нядаўна пабывалі на экскурсіі па святых месцах Палесся. У г.Мікашэвічы (Пінская епархія) яны наведалі царкву ў гонар Нараджэння Іаана Прадцечы, дзе знаходзіцца цудатворны абраз Божай Маці “Казанская”. Затым пабывалі ў Мікалаеўскім храме в.Кажан-Гарадок (Лунінецкі раён), які пабудавана ў 1818г. без адзінага цвіка.

Пасля маларытчане пераехалі ў Тураўскую епархію. У іх выклікаў захапленне кафедральны сабор у гонар асветнікаў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх, а таксама Барыса-Глебскія могілкі, якія знаходзяцца на месцы аднайменнага манастыра. Тут шмат стагоддзяў таму служылі Усявышняму святыя беларускай зямлі Кірыла Тураўскі, Лаўрэнцій Тураўскі і Марцін Тураўскі. Зараз на могілках пабудавана праваслаўная царква. У старой іх частцы ў апошнія гады XX стагоддзя з-пад зямлі пачаў з’яўляцца каменны крыж з вышчарбленай паверхняй.

Настаўнікі, вучні і іх бацькі таксама наведалі Тураўскі краязнаўчы музей, пабывалі ля помніка Кірылу Тураўскаму…

Экскурсія была цікавай і пазнавальнай. Яна пакінула незабыўны след у душы кожнага.

Автор: Мiкалай Навумчык



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :