Малоритское благочиние



Новости благочиния

Праваслаўнае супрацоўніцтва працягваецца.

Маларыцкі прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці не адзін год супрацоўнічае з Мікалаеўскай царквой райцэнтра і Маларыцкім благачыннем. На новы навучальны год таксама запланавана шэраг сумесных мерапрыемстваў. Гэта, напрыклад, акцыі, выхаваўчыя гадзіны, конкурсы, выставы, гутаркі, сустрэчы.

Для навучэнцаў прафесійнага ліцэя прадугледжана прэзентацыя бібліятэкі, што існуе пры Мікалаеўскай царкве райцэнтра, прагляд відэафільмаў праваслаўнай тэматыкі, выстава творчых работ, якая прымеркавана да Нараджэння Божага, ранішнік, прысвечаны Уваскрэшанню Хрыстову, экусурсіі-знаёмствы з праваслаўнымі храмамі Брэста і Маларытчыны. Святары таксама прымуць удзел у пасяджэннях савета прафілактыкі ўстановы адукацыі, бацькоўскіх сходах, семінары-практыкуме, інфармацыйных гадзінах…

Нядаўна навучэнцы прафесійнага ліцэя пабывалі на экскурсіі ў Мікалаеўскай царкве райцэнтра. Протаіерэй Віктар Паляціла, настаяцель храма, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, правёў цікавую экскурсію, расказаў пра асаблівасці праваслаўнай веры, даў духоўныя настаўленні.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :