Малоритское благочиние



Новости благочиния

Памятная дата

У верасні ў царкве ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы в.Ляхаўцы адбылося святочнае богаслужэнне. Яно было прымеркавана да 120-годдзя з дня асвячэння прастола храма. Пасля заканчэння бажэственнай літургіі, на якой прысутнічалі таксама і вернікі з навакольных вёсак і райцэнтра, адбыўся хрэсны ход вакол царквы і быў адслужаны малебен. Да вернікаў са словамі шчырага віншавання з нагоды памятнай даты ў жыцці прыхода звярнуліся святары: протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, і іерэй Віталь Равінскі, настаяцель храма.

Першае вядомае ўпамінанне пра царкву ў гістарычных дакуменах адносіцца да 1575г. Цяперашні ж храм пабудаваны ў 1713г. 12 верасня 1964г. царква была закрыта. У 1988г. пачалося адраджэнне царкоўнага жыцця. 24 мая гэтага ж года храм і прыход былі адноўлены. З 2001г. тут служыць іерэй Віталь Равінскі.

⃰ ⃰ ⃰

Епархіяльная камісія 20 красавіка 1988г. канстатавала, што “Святой Престол освящен в 1895 г. в честь Рождества Пресвятой Богородицы, находится в прекрасном состоянии, прочно установлен на кирпичном постаменте, сдвинут с места не был”.

Фото по теме:

Смотреть

Автор: Мiкалай Навумчык



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :