Малоритское благочиние



Новости благочиния

Азнаямляльная экскурсія ў храм.

Працягваецца плённае супрацоўніцтва Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці з Мікалаеўскай царквой райцэнтра і Маларыцкім благачыннем. З пачатку новага навучальнага года навучэнцы гэтай установы адукацыі ўжо 3 разы пабывалі ў храме. У час чарговай азнаямляльнай экскурсіі, якую праводзіў протаіерэй Віктар Паляціла, настаяцель Мікалаеўскай царквы, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, размова зайшла пра храм, яго архітэктуру, унутраную будову. Настаяцель таксама расказаў пра абразы і святых, пра асаблівасці богаслужэння, царкоўныя святы, таемствы…

Напрыканцы сустрэчы протаіерэй Віктар Паляціла адказаў на пытанні прысутных.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :