Малоритское благочиние



Новости благочиния

Служыць – справа сапраўдных мужчын.

Дзень прызыўніка — традыцыйнае мерапрыемства ўрачыстых провадаў юнакоў у рады Узброеных сіл краіны. Яно сабрала ў вялікай зале ГДК Маларыты людзей розных пакаленняў. Пажадаць будучым воінам поспехаў, здароўя, бадзёрага настрою, цярплівасці, якая дапаможа пераадолець многія складанасці, што абавязкова ўзнікнуць напачатку службы, надзейнага сяброўскага пляча побач прыйшлі не толькі самыя блізкія людзі, але і прадстаўнікі ўлады і грамадскіх арганізацый. Аб тым, як важна захоўваць сілу духу, імкнуцца спасцігаць ваеннае майстэрства, каб быць надзейнымі абаронцамі сваёй Радзімы, гаварылі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маларыцкага райвыканкама Андрэй Гарбацэвіч, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Аляксей Дзямінскі, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла, маці аднаго з прызыўнікоў – Галіна Кандраценка. Служыць годна, заўжды памятаць пра сваю маленькую радзіму абяцаў ад імя ўсіх навабранцаў Аляксандр Тыцык. Прагучаў загад аб прызыве на вайсковую службу. Ваенны камісар раёна Алег Шышацкі ўручыў 46 юнакам павесткі. Многім з прызыўнікоў ужо 17 лістапада давядзецца адправіцца ў вайсковыя часці. Для іх пачнуцца армескія будні. Але гэта наперадзе. А пакуль настрой юнакоў узнімалі прыгожыя песні.

Автор: Святлана МАКСІМУК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :