Малоритское благочиние



Новости благочиния

Маларыцкай царкве – 107 гадоў.

Восень для Мікалаеўскай царквы г.Маларыта – час, багаты на памятныя даты. 23 кастрычніка адзначалася 107 гадоў з дня яе першага асвячэння, а 6 лістапада — 22 гады з таго моманту, калі пасля пажару адбылося аднаўленне царквы і яе другое асвячэнне. Гэтыя дзве даты адзначаюцца ў адзін дзень. На святочнае богаслужэнне ў Маларыту прыехалі святары з многіх благачынняў епархіі. Пасля заканчэння Бажэственнай літургіі адбыўся хрэсны ход вакол храма і малебен.

⃰ ⃰ ⃰

У 1992г. у Мікалаеўскім храме адбыўся пажар. Сіламі прыхаджан і з дапамогай арганізацый, прадпрыемстваў раёна ён хутка быў адноўлены. 6 лістапада 1993г. прастол і царква былі асвечаны Канстанцінам, архіепіскапам Брэсцкім і Кобрынскім, у саслужэнні духавенства Брэсцкага, Кобрынскага і Маларыцкага благачынняў.

6 лістапада 2008 г. у Маларыце прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да стагоддзя Мікалаеўскай царквы. Напярэдадні, вечарам, каля храма быў асвечаны памятны крыж. Пасля Бажэственнай літургіі адбыўся святочны малебен з хрэсным ходам вакол храма, а таксама чын асвячэння адноўленага Маларыцкага абраза Божай Маці.

У 1996г. на ахвяраванні вернікаў для царквы купілі вялікі звон вагой 112 кілаграмаў. У цяперашні час у храмеёсць поўны камплект — 10 званоў, набытых у 2004г. на Мінскім заводзе “Отменное литьё”. У 1998г. літургічную залу ўпрыгожылі новым панікадзілам, таксама з’явіўся новы прастол у алтары.

У лістападзе спаўняецца 12 гадоў з дня заснаваня праваслаўнага сястрынства ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” (старшая сястра Любоў Колпікава). Акрамя таго, у гэтым жа месяцы адзначаецца 9-годдзе праваслаўнага маладзёжнага таварыства ў гонар свяціцеля Мікалая, Мірлікійскага цудатворцы.

Фото по теме:

Смотреть

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :