Малоритское благочиние



Новости благочиния

Нядзельныя заняткі.

У Нядзельнай школе пры Мікалаеўскай царкве г. Маларыта працягваюцца заняткі. У новым навучальным годзе арганізавана 8 класаў, у якіх займаецца 176 дзяцей ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў. Кожную нядзелю пасля заканчэння позняй Бажэственнай літургіі заняткі праводзяць вопытныя педагогі: Марыя Паўлаўна Пангліш, Ірына Анатольеўна Андрайчук, Юлія Ігараўна Шульга, Алена Юр’еўна Пракаповіч, Ірына Юр’еўна Хомік, Галіна Яўгенаўна Пажыдаева, Людміла Мікалаеўна Калеснікава, Тамара Іванаўна Тарноўская, Святлана Віктараўна Богуш.

-У параўнанні з мінулым годам цяпер заняткі наведвае больш вучняў, — кажа Ірына Андрайчук, выкладчыца нядзельнай школы. — У дзявятым класе асновы праваслаўнай веры вывучае 21 чалавек. Прыемна, што ў першым класе ў нас сёлета навучаецца 29 дзяцей. З імі працуе Юлія Шульга.

— Духоўнае выхаванне маладога пакалення – актуальная і надзённая задача, — гаворыць протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, настаяцель Мікалаеўскага храма райцэнтра. — Гэтаму спрыяюць заняткі ў Нядзельнай школе. У ёй навучаюць таму, што спрыяе фарміраванню душы маладога хрысціяніна. Дзеці набываюць неабходныя звесткі пра Бога, вечнасць, пра чалавека і яго збавенні, Сына Божага, Хрыстовую Царкву і Таемствы… Праз вывучэнне хрысціянскай традыцыі раскрываецца сэнс і глыбыня праваслаўнага веравучэння і богаслужэння.

Сёння наўрад ці хто будзе аспрэчваць пазітыўную ролю духоўнасці ў тым, што яна мае станоўчую ролю ў маральным выхаванні дзяцей. Вера мяняе ўнутраны свет чалавека і напаўняе яго душу радасцю. Вучні нашай школы ведаюць, што Бог заўсёды блізкі, але да пары да часу мы яго не бачым.

На здымку: дзеці нядзельнай школы першага года навучання са сваёй настаўніцай.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :