Малоритское благочиние



Новости благочиния

Свята дабрыні, любові, міласэрнасці, спагады.

Раство Ісуса Хрыста – свята адначасова доўгачаканае, радаснае і светлае. Гэта час, калі сэрца чалавека напаўняецца чаканнем нейкага незвычайнага цуда. І ён прыходзіць, змяняючы кожнага з нас, асвятляючы дзіўным святлом душы, запальваючы ў сэрцах іскрынку любові, дабрыні, веры, надзеі на лепшае.

На святочным начным богаслужэнні ў Мікалаеўскім храме г.Маларыта было многа вернікаў. Разам са святарамі протаіерэем

Віктарам Паляцілам і протаіерэем Сергіем Струнцам яны ўносілі шчырыя малітвы Усявышняму. Вернікі ставілі свечкі за здароўе родных і блізкіх, прасілі аб заступніцтве, дапамозе…

У дзень Божага нараджэння ў гарадскім Доме культуры адбылася вялікая святочная праграма “Калядная казка” (сцэнарый напісала Вольга Краско, арганізацыяй рэпетыцый і іх правядзеннем займаліся Аляксандра Вашчынчук і Вікторыя Ляўчук). На працягу больш чым 2 гадзін немаўля Ісуса Хрыста ў вершах, танцах, песнях, інсцэніроўках услаўлялі вакальныя студыі “Cool Kids” (ГДК, кіраўнік Вікторыя Ляўчук), “Карусель” (СШ №1, кіраўнік Леся Уласюк), “Забава” (ГДК, кіраўнік Аляксандр Барысюк), танцавальныя калектывы ГДК (кіраўнік Кацярына Джур), “Выцінанка” (СШ №1, кіраўнік Аляксандра Вашчынчук), “Серпанцін” (Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, кіраўнік Аляксандра Вашчынчук), студыя “Пчолка” (кіраўнік Аляксанра Вашчынчук), дзіцячы хор Нядзельнай школы (рэгент Марына Пракапеня), святочны хор (рэгент Валянціна Паляціла) і нядзельны хор (рэгент Ала Струнец) Мікалаеўскай царквы райцэнтра, а таксама вучні Нядзельнай школы.

Мерапрыемства стала яркай і незабыўнай падзеяй для вернікаў Маларыты і раёна. У гэтым вялікая заслуга і вядучых – Карыны Сай (СШ №1) і Кірыла Андарака (раённая гімназія), а таксама Снежнай Каралевы, якой была Зоя Бутэнка.

Напрыканцы святочнай праграмы да прысутных са словамі прывітання звярнуўся протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкай царкоўнай акругі. Айцец Віктар пажадаў усім прысутным у іх дамах панавання згоды, міру, цеплыні, узаемапаразумення, дабрабыту, а таксама мудрасці ў прыняцці рашэнняў, мірнага неба над галавой, божага благасвавення ва ўсіх справах і пачынаннях.

-Услаўляйце Бога народжанага і дарыце тым, хто побач з вамі, веру, надзею, любоў. Будзьце міласэрнымі, багатымі на добрыя справы, — сказаў благачынны.- Няхай дзіўны Божы свет ніколі не пакідае вашы сэрцы.

Затым тыя, хто наведвае Нядзельную школу, атрымалі калядныя падарункі. Не засталіся без іх і дзеці, якія знаходзіліся з бацькамі, бабулямі і дзядулямі ў зале.

⃰ ⃰ ⃰

На вячэрнім богаслужэнні 8 студзеня ў Мікалаеўскай царкве быў адслужаны акафіст Нараджэнню Хрыстову. Затым прайшлі традыцыйныя калядкі – духоўныя песнапенні, у якіх услаўляўся народжаны Ісус Хрыстос. У ім прынялі ўдзел святочны (рэгент Валянціна Паляціла), нядзельны (рэгент Ала Струнец) і пастаянны (рэгент Алена Алесіюк) хары Мікалаеўскай царквы райцэнтра, хор праваслаўнага сястрынства ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” (г.Маларыта), а таксама хары праваслаўных прыходаў з вёсак Замшаны, Арэхава і Олтуш.

⃰ ⃰ ⃰

На богаслужэнні 9 студзеня ў Мікалаеўскай царкве г.Маларыта прысутнічаў Мікалай Шум, старшыня Маларыцкага райвыканкама. Пасля яго заканчэння Мікалай Мікалаевіч шчыра павіншаваў усіх вернікаў са святам, пажадаў ім моцнага здароўя, міру, утульнасці, узаемапаразумення, згоды.

-Калі я ехаў у Маларыту, мне сказалі, што там жывуць добрыя, працавітыя, прыстойныя людзі, якія вераць у Бога, — адзначыў старшыня райвыканкама. – Я ўпэўнены, што гэта, сапраўды, так… Веру, што мы з вамі знойдзем агульную мову і будзем падтрымліваць адзін аднаго ва ўсіх паўсядзённых справах.

Фота па тэме:

Глядзець

Автор: Мiкалай Навумчык



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :