Малоритское благочиние



Новости благочиния

Субяседнікі маёй душы.

У Дварашчанскай сельскай бібліятэцы прайшла сустрэча “Субяседнікі маёй душы” з удзелам протаіерэя Уладзіміра Страха, настаяцеля Праабражэнскай царквы в. Олтуш. Святар падкрэсліў вялікую духоўна-асветніцкую і выхаваўчую ролю кнігі ў жыцці чалавека і выказаў упэўненасць, што яна будзе запатрабавана заўжды, нягледзячы на навукова-тэхнічны прагрэс. Бо кніга – крыніца мудрасці, ведаў. Большасць людзей старэйшага пакаленне яшчэ і дагэтуль ставіцца да кнігі, як да хлеба, як да чагосьці святога.

Далей бібліятэкар Наталля Алесік зрабіла агляд праваслаўнай літаратуры, якая ёсць цяпер у фондзе бібліятэкі. Яна акцэнтавала ўвагу прысутных на тым, што ў старажытныя часы кнігі асабліва шанаваліся, зберагаліся, бо яны шмат каштавалі і перапісваліся ад рукі.

Наведвальнікі Дварашчанскай сельскай бібліятэкі цяпер таксама могуць пазнаёміцца і з выставай “Праз кнігу – да духоўнасці”, якая расказвае пра гісторыю хрысціянства на Беларусі, аб архітэктурных праваслаўных храмах-помніках краіны, яе святых.

Фота па тэме:



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :