Малоритское благочиние



Новости благочиния

Імя, вернутае з небыцця

Кранальная падзея, якая адгукнулася яшчэ адным рэхам Вялікай Айчыннай вайны, адбылася нядаўна ў Гвозніцкім сельскім Савеце Маларыцкага раёна. На яго тэрыторыі перазахаваны астанкі яшчэ аднаго салдата Вялікай Айчыннай вайны. Ноччу з 13 на 14 чэрвеня 1944г. у ваколіцах в.Дубрава (цяпер населены пункт у Брэсцкім раёне, які знаходзіцца на самай мяжы з Маларыцкім) упаў падбіты немцамі савецкі бамбардзіроўшчык ІЛ-4. Мясцовыя жыхары расказвалі, што гарэла і рвалася яшчэ ўсю ноч. Ад страшнага ўзрыву разарвала на кавалкі не толькі самалёт, але і лётчыка. Знойдзеныя яго астанкі разам з дакументамі былі пахаваны жыхарамі непадалёк ад месцам падзення самалёта.

-Пошукі збітага ІЛ-4 і членаў яго экіпажа былі пачаты ў 2011г., - гаворыць Уладзімір Бухта, камандзір Брэсцкага гісторыка-патрыятычна-тэхнічнага атрада “Авіяполк”. – Адшукалі мы дакладнае месца падзення якраз на Вялікдзень, 8 красавіка 2012г.

Неўзабаве былі знойдзены фрагменты левага і правага рухавікоў самалёта з захаванымі выбітымі нумарамі. Па іх і выйшлі на след экіпажа. Дзякуючы супрацоўнікам мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” быў зроблены запыт у Падольскі ваенны архіў. Неўзабаве адтуль прыйшоў адказ, дзе паведамлялася, што рухавікі з указанымі нумарамі былі ўстаноўлены на бамбардзіроўшчыку ІЛ-4. Самалёт належыў 9-му Гвардзейскаму авіяцыйнаму Палтаўскаму Чырвонасцяжнаму палку дальняга дзеяння. Ён вылецеў з аэрадрома г.Белая Царква (Украіна) для бамбардзіроўкі фашысцкага аэрадрома “Малашэвічы” на тэрыторыі Польшчы ў складзе трох чалавек: Мікалая Мінчанкі, камандзіра, старшага лейтэнанта, а таксама Валянціна Чыгіра, штурмана, лейтэнанта, і Рамана Рагаўцова, стралка-радыста, старшага сяржанта. З задання бамбардзіроўшчык назад не вярнуўся, таму што быў падбіты непадалёк ад Брэста.

Так атрымалася, што Валянцін Чыгір і Раман Рагаўцоў засталіся жывымі. Было ўстаноўлена, што Мікалай Цімафеевіч Мінчанка, які з 1944г. лічыўся прапаўшым без звестак, нарадзіўся 5 красавіка 1916г. на станцыі Папаская Харкаўскай вобласці Украінскай ССР. У 1936г. ён закончыў вучобу ў аэраклубе г.Улан-Удэ. З 4 сакавіка 1938г. служыў у арміі. З сакавіка 1939г па кастрычнік 1940г. быў курсантам Балашоўскай ваеннай авіяцыйнай школы.

⃰ ⃰ ⃰

Незадоўга да Дня Перамогі на месцы падзення самалёта ІЛ-4 і захавання лётчыка Мікалая Мінчанкі былі ўстаноўлены памятны і інфармацыйны знакі. А 7 мая ў лясным масіве прайшоў мітынг у гонар гэтай падзеі. На ім прысутнічалі Вадзім Шпетны, намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама, Анатолій Навакоўскі, старшыня Гвозніцкага сельскага Савета, прадстаўнікі грамадкіх аб’яднанняў Беларусі, Расіі і Украіны, вучні і настаўнікі Гвозніцкаага д/с-СШ, жыхары навакольных вёсак… Пасля выступленняў на мітынгу протаіерэй Генадзь Шэпялевіч, настаяцель Успенскай царквы в.Гвозніца, адслужыў памінальную ліцію і асвяціў памятны знак. Завяршылася мерапрыемства ўскладаннем кветах.

На здымках: падчас мітынга на месцы падзення ў чэрвені 1944г. самалёта ІЛ-4.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :