Малоритское благочиние



Новости благочиния

Лінейка ў Нядзельнай школе

У Нядзельнай школе пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыта завяршыўся навучальны год. З гэтай нагоды тут прайшла выпускная лінейка. На яе з кветкамі прыйшлі вучні, іх бацькі, бабулі і дзядулі, а таксама выкладчыкі Нядзельнай школы.

Протаіерэй Віктар Паляціла, настаяцель Мікалаеўскай царквы райцэнтра, благачынны цэркваў Маларыцкага раёна, усіх прысутных сардэчна павіншаваў з заканчэннем навучальнага года, пажадаў быць сумленнымі, настойлівымі, каб па жыцці побач крок у крок заўсёды ішла вера ў Бога. Затым настаяцель урачыста ўручыў выпускнікам пасведчанні аб заканчэнні вучобы ў Нядзельнай школе. Акрамя таго, лепшыя вучні па выніках года з яго рук атрымалі пісьмы-падзякі за старанне і добрую вучобу, удзел у царкоўным жыцці прыхода.

-У 2015/2016 навучальным годзе нашу школу наведвала 160 чалавек ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў, — кажа Ірына Андрайчук, выкладчыца, загадчыца Нядзельнай школы. – Заняткі былі арганізаваны ў 8 групах. Навучанне вялі вопытныя выкладчыкі. Заняткі праводзідзіся раз на тыдзень пасля заканчэння позняй бажэственнай літургіі.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :