Малоритское благочиние



Новости благочиния

Віншаванні – для пагранічнікаў

На пляцы ваеннага гарадка аддзела пагранічнай службы “Маларыта” адбыўся мітынг, прымеркаваны да Дня пагранічніка. З прафесійным святам тых, хто ахоўвае дзяржаўную мяжу, добрасумленна выконвае адказныя задачы па забеспячэнні пагранічнай бяспекі нашай краіны, абароне яе эканамічных інтарэсаў, барацьбе з транснацыянальнай злачыннасцю прыйшлі павіншаваць Мікалай Шум, старшыня Маларыцкага райвыканкама, протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкага раёна, а таксама прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна. Мікалай Мікалаевіч шчыра павіншаваў прысутных пагранічнікаў з прафесійным святам, пажадаў поспехаў у ажыццяўленні ўсіх пастаўленых задач і планаў.

Старшыня райвыканкама адзначыў, што па тэрыторыі раёна праходзіць не адзін дзясятак кіламетраў Дзяржаўнай граніцы Беларусі з Украінай. Таму яе дыханне на Маларытчыны, па словах Мікалая Шума, адчуваецца ўсюды, і гэта накладвае адбітак на штодзённым жыцці жыхароў раёна. Неабходна памятаць, што рубяжы нашай Радзімы з’яўляюцца тым месцам, дзе праяўляецца трываласць суверэннай дзяржавы, рэальная здольнасць забяспечыць абарону і тэрытарыяльную цэласнасць. Протаіерэй Віктар Паляціла таксама павіншаваў пагранічнікаў са святам, пажадаў службы толькі ў мірны час, чыстага неба над галавой, Божага благаславення ва ўсіх пачынаннях. “Няма іншага шляху служэння Айчыне ў мірны час, як сумленна працаваць, служыць Радзіме i пастаянна памнажаць яе багацце”, - адзначыў ён.

Падчас мерапрыемства лепшыя пагранічнікі былі адзначаны ўзнагародамі. Іх уручылі Мікалай Шум і Аляксандр Кім, начальнік аддзела пагранічнай службы “Маларыта”. Затым прадстаўнікам арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна расказалі пра інфраструктуру ваеннага гарадка. Для ўсіх, хто далучыўся да святкавання, была магчымасць дакрануцца да паўсядзённага жыцця пагранічнікаў. Прысутным паказалі ўзбраенне і тэхніку, якая прымяняецца ў ахове дзяржграніцы, дзейнасць трывожнай групы па затрыманні парушальнікаў, паказальныя выступленні службовых сабак…

Між іншым, па выніках аператыўна-службовых дзеянняў за 2015г. аддзел пагранічнай службы “Маларыта” заняў І месца ў сістэме органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Цяпер у штаце АПС “Маларыта” налічваецца больш за 150 чалавек.

На здымках: падчас святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня пагранічніка ў Маларыце.

Фота аўтара.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :