Малоритское благочиние



Новости благочиния

Шчаслівага лёсу і ўдачы!

У пятніцу, 10 чэрвеня, на Маларытчыне ва ўстановах адукацыі адшумелі-адгулі выпускныя вечары. Для хлопцаў і дзяўчат фінішавала адзінаццацігадовае падарожжа па краіне з назваю “Школьнае жыццё”.

18.00. Пачынаецца шэсце выпускнікоў на чале з барабаншчыцамі на гарадскую плошчу г.Маларыта. Тут традыцыйна стартуе раённае свята выпускнікоў, якое кладзе пачатак выпускным вечарам – першым дарослым балям учарашніх школьнікаў. Балям развітання з дзяцінствам. Гэтае мерапрыемства штогод традыцыйна збірае многа не толькі гараджан. Так было і на гэты раз. Разам са сваімі настаўнікамі, бацькамі, бабулялі і дзядулямі, знаёмымі і сябрамі сёлета на плошчы прысутнічалі выпускнікі устаноў адукацыі горада і раёна.

…Павітаць учарашніх школьнікаў прыйшлі і прадстаўнікі мясцовай улады. З наказам і словамі пажадання перад выхадам на самастойную і адказную дарогу да выпускнікоў звярнуўся таксама і протаіерэй Віктар Паляціла, настаяцель Мікалаеўскага храма райцэнтра, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі

-Уперадзе ў кожнага з вас цяпер – адказны перыяд, — сказаў айцец Віктар. – Я жадаю вам мудрасці, цярпення, здароўя, сілы, ведаў, Божай дапамогі ва ўсіх вашых справах і пачынаннях. Няхай Усявышні вам падаможа ў правільным выбары жыццёвай дарогі. Рабіце ўсё на карысць Айчыны, роднага краю!

…І вось ужо з рук юнакоў і дзяўчат у неба ляцяць паветраныя ш>ары, якія сімвалізуюць шчаслівае дзяцінства, запаветныя мары і светлыя надзеі. Яны няспешна ўзнімаюцца высока ўгору і адносяцца ветрам убок. Усе з замілаваннем глядзяць на гэты рознакаляровы цуд.

І вось ён, апошні развітальны школьны вальс. Такі ўзнёслы, такі рамантычны, такі доўгачаканы і такі шчымліва сумны. Ён абвясціў аб тым, што наперадзе ў юнакоў і дзяўчат зусім іншая школа, новая, пад назваю – ЖЫЦЦЁ! Няхай жа ў ім будзе як мага менш памылак, расчараванняў, няўдач і як мага больш добрага, светлага, радаснага!



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :