Малоритское благочиние



Новости благочиния

Хрыстова нявеста

У Макранскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна адкрыццяў “Хрыстова нявеста”. Мерапрыемства, якое падрыхтавала і правяла бібліятэкар Тамара Максімук, было прымеркавана да 915-годдзя з дня нараджэння прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай. У ім прынялі ўдзел жыхары і вучні мясцовай школы.

Тамара Мікалаеўна расказвала, што паходзіла святая Еўфрасіння са старажытнага роду полацкіх князёў, якія вялі пачатак ад князя Ізяслава – сына святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Нарадзілася яна каля 1101 года ў сям’і князя Георгія Усяславіча, сына Усяслава Полацкага, і княгіні Сафіі, дачкі Уладзіміра Манамаха. З дзіцячых гадоў Прадслава (яе свецкае імя) здзіўляла выдатнымі здольнасцямі і выхаваннем. З дзяцінства мела вялікую любоў да малітвы і кніжнай навукі. Калі бацькі пачалі думаць пра шлюб дачкі, дванаццацігадовая Прадслава, адхіліўшы ўсялякія прапановы, цвёрда вырашыла прысвяціць сваё жыццё Богу і прыняла пострыг у адным з полацкіх манастыроў з імем Еўфрасіння…

Далей бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццём святой, яе асветніцкай дзенасцю.

Іерэй Сергій Капанька, настаяцель храма ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы в. Макраны, расказаў пра апошнія гады жыцця прападобнай, яе шлях у Іерусалім да Гробу Гасподняга, пра царкоўнае ўшанаванне святой Еўфрасінні, якое пачалося яшчэ ў XII стагоддзі. Акрамя таго, Тамара Максімук пазнаёміла прысутных яшчэ і з гісторыяй Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай, які вырабіў у 1161г. мясцовы майстар Лазар Богша. Цяпер Крыж – адна з галоўных духоўных святынь Беларусі, унікальны помнік старабеларускага ювелірнага мастацтва XII стагоддзя.

⃰ ⃰ ⃰

Тамара Максімук, бібліятэкар, для наведвальнікаў таксама арганізавала выставу “Субяседнікі маёй душы”, на якой былі прадстаўлены кнігі праваслаўнай тэматыкі.

На здымку: мерапрыемства ў Макранскай сельскай бібліятэцы з удзелам іерэя Сергія Капанька, настаяцеля мясцовай царквы.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :