Малоритское благочиние



Новости благочиния

У дзень ведаў

Першага верасня першы школьны званок абвясціў аб пачатку чарговага навучальнага года, пакліў вучняў у новае, нязведанае і захапляльнае падарожжа – дзіўны і таямнічы свет ведаў. Дзень першага званка - не проста традыцыйнае свята. Гэта - сведчанне глыбокай павагі грамадства да ведаў і навукі. З першага званка і пачынаецца дарога ў будучыню, у самастойнае жыццё, напоўненае адкрыццямі, радасцю пазнання і сапраўднай дружбай.

Вучыць і вучыцца – нялёгкая, але вельмі важная справа як для педагогаў, так і для школьнікаў і іх бацькоў. Яна патрабуе ўдумлівых і сур’ёзных адносін, цярпення, увагі і павагі адзін да аднаго.

⃰ ⃰ ⃰

Сёлета на Маларытчыне - 326 першакласнікаў, з іх 188 – у гарадскіх установах адукацыі. Найбольш першакласнікаў у раённай гімназіі – 75. Ва ўстановах адукацыі раёна на ўрачыстых лінейках, прымеркаваных да Дня ведаў, пабывалі святары Маларыцкага благачыння. Напрыклад, протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны, наведаў прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці, а протаіерэй Сергій Струнец, клірык Мікалаеўскай царквы г.Маларыта, - раённую гімназію.

На здымку: Дзень ведаў на Маларытчыне.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :