Малоритское благочиние



Новости благочиния

Царква – надзейны памочнік для выхавання

Маларыцкі прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці цесна супрацоўнічае з Мікалаеўскай царквой г.Маларыта з 2012г. -За гэты час праведзена шмат сумесных мерапрыемстваў, - гаворыць Надзея Дзем’янюк, педагог-арганізатар установы адукацыі. – Аснова супрацоўніцтва - штогадовы план мерапрыемстваў, які зацвярджаецца адміністрацыяй установы адукацыі і Маларыцкім благачыннем. За чатыры гады прайшлі мерапрыемствы, якія пакінулі глыбокі след у душах і сэрцах нашых навучэнцаў, а таму сталі традыцыйнымі. Вядома, сярод іх ёсць і такія, якія зарыентаваны на паглыбленне ведаў па гісторыі хрысціянства і праваслаўя, вывучэнне асноў маральнасці (напрыклад, экскурсіі ў праваслаўныя храмы, прагляд відэафільмаў і правядзенне гадзін зносін на рэлігійныя тэмы). Прысутнасць святара на чарговым савеце прафілактыкі і бацькоўскім сходзе, а таксама сустрэча з выкладчыкамі таксама аказаліся зусім не лішнімі. У духоўнай і маральна-этычнай асвеце асабліва маюць патрэбу сацыяльныя дзеці-сіроты, дзеці з нядобранадзейных і няпоўных сем’яў, падлеткі з дэвіянтнымі паводзінамі, схільнымі да агрэсіўнасці. І супрацоўніцтва з царквой у гэтым плане дае рэальны станоўчы вынік. Яно, безумоўна, дапамагае далучыць навучэнцаў да духоўнага жыцця, адчуць і ўсвядоміць прыналежнасць да грамадства і зразумець сваю сутнасць, карыснасць.

У верасні гэтага года ў Маларыце прайшла праваслаўная выстава-кірмаш “Кладзезь”. Падчас яе правядзення адбылася сустрэча навучэнцаў прафесійнага ліцэя з псіхолагам Беларускай праваслаўнай царквы з Каардынацыйнага цэнтра па супрацьдзеянні наркаманіі і алкагалізму Анастасіяй Кулак, а таксама - з Нінай Загорскай, педагогам Свята-Елізавецінскага манастыра, якая правяла гутарку на тэму “Сям’я, каханне…” Падчас зносін з вучнямі ў добразычлівай форме размова вялася пра пачуцці любові, павагі, узаемнай маральнай адказнасці паміж членамі сям’і, пра афіцыйны шлюб, нараджэнне і выхаванне дзяцей у поўнай сям’і, адказнае выкананне бацькоўскіх абавязкаў… Ніна Загорская таксама правяла гутарку “Пра шкоду брыдкаслоўя”. Сустрэча паспрыяла фарміраванні ў навучэнцаў культуры мовы, эстэтычнага густу, прымусіла задумацца над сваімі паводзінамі.

Нядаўна ў рамках супрацоўніцтва з Маларыцкім благачыннем у прафесійным ліцэі былі праведзены праваслаўныя чытанні “1917-2017: урокі стагоддзя”.

-Думаю, што пашырэнне ўзаемадзеяння, умацаванне супрацоўніцтва прафесійнага ліцэя і праваслаўнай царквы дазволяць наблізіцца ў выхаванні і жыцці да сапраўдных ідэалаў дабра, справядлівасці, свабоды, любові, - адзначыла Надзея Дзем’янюк.

На здымку: праваслаўнае супрацоўніцтва Маларыцкага прафесійнага ліцэя і Мікалаеўскай царквы г.Маларыта.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :