Малоритское благочиние



Новости благочиния

Пяць гадоў капліцы ў Маларыцкай ЦРБ

Трэцяга снежня 2011г. на першым паверсе тэрапеўтычнага корпуса (дзіцячае аддзяленне) Маларыцкай цэнтральнай раённай бальніцы ва ўрачыстай абстаноўцы была асвечана капліца. На мерапрыемстве тады прысутнічалі шматлікія вернікі, работнікі райбальніцы, а таксама кіраўніцтва раёна.

Капліцу асвеціў Іаан, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі, у імя іконы Божай Маці “Усецарыца”. Яна мае невялікі памер і абсталявана на царкоўныя грошы. Тут ёсць свой аналой, а на сценах размешчана шмат ікон. Сярод іх – “Тройца”, “Уседзяржыцель”, “Усецарыца”, “Сабор лекараў”, прападобнага Сціліяна Пафлагонскага (абаронца дзяцей), Ксеніі Пецярбургскай, Матроны Маскоўскай, Валянціны Мінскай, свяціцеляў Мікалая, Спірыдона і Нектарыя, Лукі Крымскага (апякун хірургаў), пакутніка Трыфана… Між іншым, адну з ікон, лекара і цудатворцы Панцеляймона, падарыў каплічцы Вячаслаў Гніцій, які тады быў генеральным дырэктарам Брэсцкага РУП “Брэстфармацыя”. Астатнія іконы зроблены па спецыяльным заказе благачыннага цэркваў раёна.

Сёстры міласэрнасці ў капліцы несуць свой послух. Тут чытаюцца акафісты, праводзіцца гутаркі на праваслаўныя тэмы, сустрэчы, а святары спавядаюць, прычашчаюць хворых і здзяйсняюць іншыя царкоўныя таемствы. Акрамя таго, раз на тыдзень святары тут служыць малебны.

На здымку: у бальнічнай капліцы дзіцячага аддзялення Маларыцкай ЦРБ.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :