Малоритское благочиние



Новости благочиния

Вынікі конкурсу малюнкаў

Юная мастачка Юлія Падлужная


Падведзены вынікі Брэсцкага епархіяльнага этапу XIІ Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету”. Журы творчага спаборніцтва высока ацаніла работу “Залатая восень” Юліі Падлужнай у намінацыі “Прыгажосць роднай прыроды”. Яе малюнак разам з яшчэ 14 работамі-пераможцамі накіруюць у Маскву для ўдзелу ў заключным этапе конкурсу. Лепшыя малюнкі творчага спаборніцтва будуць прадстаўлены на выставе, якая будзе дзейнічаць падчас правядзення XXV Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў.

Юлія Падлужная вучыцца ў 2 “А” класе раённай гімназіі, наведвае заняткі ў Нядзельнай школе пры Мікалаеўскім храме г.Маларыта.

-Я з нецярпеннем кожны тыдзень чакаю заняткаў у Маларыцкай дзіцячай школе мастацтваў, - гаворыць Юлія. – Вучыцца на выяўленчым аддзяленні мне вельмі падабаецца. У мяне цудоўная настаўніца Жанна Уладзіміраўна Крывенка.

-Юля, а хто прапанаваў прыняць удзел у творчым конкурсе?

-Пра конкурс расказала Жанна Уладзіміраўна. Настаўніца мяне ім зацікавіла. Падтрымала жаданне паўдзельнічаць мама Ірына Мікалаеўна. Я, параіўшыся з мамаю, вырашыла намаляваць прыроду Маларыты восенню. Яна такая прыгожая! Работа выканана фарбамі. Малявала яе на 2 занятках.

Будзем спадявацца, што журы заключнага этапу Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету” малюнак Юліі Падлужнай адзначыць узнагародай.

На здымку: Юлія Падлужная, адна з пераможцаў епархіяльнага этапу XIІ Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету”, і яе малюнак.

Фота аўтара.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :