Малоритское благочиние



Новости благочиния

Сёстры міласэрнасці па прызванні

У Маларыцкім благачынні цяпер дзейнічае 6 сястрынстваў, дзе налічваецца амаль 80 сясцёр міласэрнасці. Сястрынствы існуюць пры храме райцэнтра, а таксама пры храмах вёсак Ляхаўцы, Хаціслаў, Арэхава, Олтуш, Велікарыта.


У Маларыцкім благачынні цяпер дзейнічае 6 сястрынстваў, дзе налічваецца амаль 80 сясцёр міласэрнасці. Сястрынствы існуюць пры храме райцэнтра, а таксама пры храмах вёсак Ляхаўцы, Хаціслаў, Арэхава, Олтуш, Велікарыта.

Самым шматлікім на сённяшні дзень з’яўляецца праваслаўнае сястрынства ў гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” пры Мікалаеўскай царкве г. Маларыта, якое ўзначальвае Любоў Колпікава. Яно было створана ў лістападзе 2003г. Больш чым за 13 гадоў існавання праведзена многа розных мерапрыемстваў. Сясцёр на послухах можна бачыць у храме, у капліцах у тэрапеўтычным корпусе Маларыцкай цэнтральнай раённай бальніцы ў гонар іконы Божай Маці “Усецарыца” і пагранкамендатуры “Маларыта” ў гонар дабравернага князя Аляксандра Неўскага, у гінекалагічным, тэрапеўтычным, хірургічным і неўралагічным аддзяленнях раённай бальніцы, у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, раённай бібліятэцы, установах адукацыі, арганізацыях і прадпрыемствах Маларытчыны. Шмат часу сёстры праводзяць з цяжкахворымі, інвалідамі, састарэлымі і адзінокімі людзьмі. Не застаюцца без увагі таксама бедныя, шматдзетныя, удовы і, наогул, усе, хто апынуўся ў няпростай жыццёвай сітуацыі.

Сёстры чытаюць акафісты і псалтыр, праводзяць гутаркі на тэмы праваслаўя і духоўнасці, спяваюць духоўныя песні, віншуюць з царкоўнымі святамі, аказваюць дапамогу пры падрыхтоўцы да таемстваў споведзі і прычашчэння, прымаюць удзел у правядзенні дабрачынных кірмашоў, наведваюць святыя мясціны Беларусі, Расіі і Украіны.

У сясцёр міласэрнасці Маларыцкага благачыння наладжана цеснае супрацоўніцтва паміж сабой і ўзаеманаведванне. Сёстры праваслаўнага сястрынста ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” (г.Маларыта) па чарзе на працягу года сустракаюцца з сёстрамі іншых сястрынстваў благачыння. Падчас такіх мерапрыемстваў абдываецца абмен вопытам работы, абмеркаванне актуальных і надзённых пытанняў. Апошняя сустрэча нядаўна адбылася ў в.Ляхаўцы ў сястрынстве ў гонар велікамучаніцы Варвары. Сумесна з маларыцкімі сёстрамі была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Царыца Нябесная, Маці Усяпетая”, падчас якой гучалі вершы, царкоўныя песнапенні.

Са студзеня 2016г. у благачынні праводзіцца акцыя “Ад вёскі да вёскі” сумесна з аддзяленнем сацыяльнай дапамогі дома (загадчыца Наталля Сай) тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Падчас яе адбываецца наведванне інвалідаў, састарэлых, адзінокіх.

-Жаданне дапамагчы павінна спалучацца з уменнем аказваць дапамогу, – гаворыць Любоў Колпікава, старшая сястра сястрынства. – Сёстры – жанчыны ва ўзросце ад 45 гадоў і старэйшыя. Яны ў свой вольны час аказваюць сацыяльную дапамогу ўсім, каму яна патрэбна і неабходна. Сёстры гэта робяць задарам, але шчыра, ад усёй душы і сэрца. Дарыць іншым людзям дабро, любоў тым, хто знаходзіцца побач,- сэнс жыцця для многіх з іх.

На здымку: сёстры міласэрнасці сястрынства пры Мікалаеўскім храме г.Маларыта.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :