Малоритское благочиние



Новости благочиния

Малітва – на ўмалотны ўраджай

Хоць навокал яшчэ ляжыць снег і патрэскваюць маразы, але подых вясны ўжо адчуваецца. Хутка прыгрэе ласкавае сонца, і ў поле выйдуць хлебаробы. Пачнуцца вясенне-палявыя работы. Сяўба – адзін з самых галоўных і важных перыядаў сельскагаспадарчага года. На тэрміны правядзення пасяўной і яе вынікі ўплывае не адзін фактар. Спадзяюцца спецыялісты і на дапамогу Усявышняга. Невыпадкова ў нашых продкаў здаўна існаваў добры звычай: любую адказную справу пачынаць з малітвы. Гэтая традыцыя ўжо адрадзілася і прыжылася на Маларытчыне. Не стаў выключэннем і сёлетні год.

У нядзелю, 12 лютага, у Мікалаеўскай царкве райцэнтра на вячэрнім богаслужэнні протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, і протаіерэй Сергій Струнец, клірык Мікалаеўскай царквы райцэнтра, адслужылі малебен з акафістам іконе Божай Маці “Спорительница хлебов”. У час яго саборна ўзносіліся шчырыя малітвы Богу, Царыцы Нябеснай за будучы ўраджай. Затым протаіерэй Віктар Паляціла благаславіў вернікаў на плённую працу, асвяціў насенне збожжавых, гародніны, лекавых раслін на добры і багаты ўраджай, акрапіў прысутных святой вадой.

Між іншым, на богаслужэнні прысутнічаў Вадзім Галоўчык, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама кіраўнікі СВК Маларытчыны, фермеры.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :