Малоритское благочиние



Новости благочиния

Малітва за “афганцаў”

Нядаўна былыя афганцы Маларытчыны сабраліся ў Мікалаеўскай царкве райцэнтра. Тут яны разам з протаіерэем Сергіем Струнцам узносілі малітвы за сваіх баявых таварышаў, якія спачылі.


Нядаўна былыя афганцы Маларытчыны сабраліся ў Мікалаеўскай царкве райцэнтра. Тут яны разам з протаіерэем Сергіем Струнцам узносілі малітвы за сваіх баявых таварышаў, якія спачылі.

У царкве былі тыя, хто прайшоў праз пекла неаб’яўленай вайны, на чыіх вачах і руках сыходзілі ў вечнасць саслужыўцы, сябры.

-Мы павінны памятаць пра іх, - сказаў айцец Сергій Струнец. – Напэўна, самае важнае, што мы сёння можам даць былым салдатам Афганскай вайны, - гэта малітва. Яна - даніна нашай памяці воінам, якія не вярнуліся дадому. Гэта памяць і пра тых, хто памёр ад атрыманых ран і хвароб, прапаў без вестак.

Перажытыя ў Афганістане ваенныя будні яшчэ і сёння напамінаюць пра сябе, стукаюць у сэрцах былых воінаў-інтэрнацыяналістаў, іх бацькоў… Памяць пра маларытчан, якія загінулі, - не проста напамін пра Афганскую вайну. Гэта перасцярога ўсім, хто жыве сёння. Людзі, якія зазналі, што такое боль, пакуты, свіст куль над галавой, разумеюць, наколькі страшнай з’яўляецца любая вайна.

На здымку: былыя афганцы ў Мікалаеўскай царкве г.Маларыта.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :