Малоритское благочиние



Новости благочиния

Спасцігаючы асновы праваслаўнай веры

У нядзельных школах прыходаў Маларыцкага благачыння пачаўся новы навучальны год.


У нядзельных школах прыходаў Маларыцкага благачыння пачаўся новы навучальны год. У Нядзельнай школе пры Мікалаеўскім храме райцэнтра заняткі сёлета арганізаваны ў 9 узроставых групах для 140 дзяцей. Яны разам са сваімі выкладчыкамі Яўгенам Радчыкам і Святланай Богуш (вядуць групы першага году навучання), Тамарай Тарноўскай (другі год навучання), Юліяй Сіжук (трэці год навучання), Ірынай Андрайчук (чацвёрты год навучання), Аленай Пракаповіч (пяты год навучання), Ірынай Хомік і Галінай Пажыдаевай (групы шостага года навучання), Людмілай Калеснікавай (сёмы год навучання) спасцігаюць асновы праваслаўнай веры, вучацца жыць па запаветах божых.

Мэта заняткаў у школе – не толькі дапамагчы вучням адчуць прысутнасць Усявышняга на кожным кроку ў нашым штодзённым жыцці, але і навучыцца быць добрымі, спагадлівымі, міласэрнымі, сардэчнымі, праяўляць любоў да таго, хто знаходзіцца побач, прыходзіць на дапамогу ва ўсіх жыццёвых сітуацыях. Заняткі ў нядзельнай школе фарміруюць душу хрысціяніна, садзейнічаюць маральна-духоўнаму, творчаму і патрыятычнаму выхаванню дзяцей.

– Жыццё без Бога – гэта блуканне ў цемры без святла, дзе ў любы момант можна спатыкнуцца, упасці, – кажа Ірына Андрайчук, выкладчыца Нядзельнай школы. – Божае Слова ж – ліхтарык, які заўсёды і ўсюды асвятляе дарогу, робіць шлях роўным, гладкім і бяспечным. Нашы выкладчыкі на занятках у даступнай і зразумелай форме расказваюць пра Бога, нормы хрысціянскага жыцця, даюць неабходныя веды па пытаннях этыкі, маралі, духоўнасці, абмяркоўваюць праблемы сэнсу чалавечага жыцця на зямлі… Хрысціянскія законы і слова божае ніколі не навучыць дрэннаму.

Упэўнена, што нядзельная школа – гэта не толькі месца, дзе можна атрымаць пэўныя веды, але яшчэ і пляцоўка для зносін. Тут кожны мае магчымасць знайсці і новых сяброў, і атрымаць адказы на тыя пытанні, якія хвалююць. Навучанне ў нядзельнай школе бясплатнае і даступнае любому дзіцяці.

На здымку: выкладчыца нядзельнай школы Святлана Богуш з групай дзяцей першага года навучання.

Фота аўтара.

Комментарии

Ваш комментарий

* Ваш комментарий будет доступен для редактирования в течение 10 Минут

Имя:

Введите код с картинки:

Контакты:

273298808

Партнеры:

Поддержите наш сайт, посетите проект партнеров: