Малоритское благочиние



Новости благочиния

Адкрыты памятны знак

25 снежня споўнілася 38 гадоў з дня ўводу войск Савецкага Саюза в Афганістан. Напярэдадні гэтай даты, 22 снежня, на перасячэнні вуліцы Паўднёвай з Паркавай у райцэнтры (перад адным з уваходаў на тэрыторыю раённай гімназіі) адкрыты памятны знак у гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў Маларытчыны, якія ўдзельнічалі ў Афганскай вайне - бетонны пастамент, куды ўстаноўлена баявая машына дэсанта-1. Новы аб’ект воінскай славы з’явіўся, дзякуючы намаганням Маларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” пры падтрымцы Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта, грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве бралі ўдзел кіраўнікі ўстаноў, арганізацый, прадпрыемстваў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, вучні ўстаноў адукацыі горада. Адкрыў мітынг Мікалай Шум, старшыня Маларыцкага райвыканкама, які адзначыў, што свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганісане выконвала больш за 70 нашых землякоў. Двое – радавы Іван Кіцель і яфрэйтар Юрый Шэлягейка – на жаль, загунулі. Іх імёны выгравіраваны на пастаменце. Не вярнуўся з гэтай вайны і ўраджэнец Маларытчыны старшы прапаршчык Іван Такарчук. Трое воінаў-інтэрнацыяналістаў былі паранены, адзін - стаў інвалідам баявых дзеянняў. Цяпер у раёне пражывае 98 ветэранаў баявых дзеянняў у Афганістане, 39 з іх узнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі.

На мерапрыемстве таксама выступілі: намеснік старшыні абласнога савета ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Сяргей Пухальскі, старшыня Ратнаўскай раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Сяргей Філіпчук. Права адкрыць памятны знак прадастаўляецца Алегу Шышацкаму і Мікалаю Завадскаму. Затым протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкай акругі, які абвясціў вечную памяць загінулым воінам, пасля звярнуўся да прысутных са словамі настаўлення.

Пасля заканчэння мерапрыемства протаіерэй Віктар Паляціла асвяціў памятны знак.

На здымках: падчас ўрачыстага адкрыцця памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам у Маларыце.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :