Малоритское благочиние



Новости благочиния

Святкі Ражаства Хрыстова

На другі дзень Божага Нараджэння на вячэрнім богаслужэнні ў Мікалаеўскай царкве г.Маларыта было шмат вернікаў. Пасля яго заканчэння ў храме пачаліся штогадовыя Калядкі – духоўныя песнапенні, у якіх услаўляўся народжаны Ісус Хрыстос. У іх прынялі ўдзел святочны (рэгент Валянціна Паляціла) і нядзельны (рэгент Ала Струнец) хары Мікалаеўскай царквы райцэнтра, а таксама хары праваслаўных прыходаў з вёсак Хаціслаў, Арэхава, Олтуш і Радзеж. Сваімі песнапеннямі тых, хто быў у храме, парадаваў і зводны хор прыходаў вёсак Збураж і Замшаны.

На здымку: Калядкі ў Мікалаеўскай царкве Маларыты.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :