Малоритское благочиние



Новости благочиния

Жывое слова мудрасці духоўнай

Да Дня праваслаўнай кнігі на Маларытчыне было праведзена шмат розных мерапрыемстваў.


Да Дня праваслаўнай кнігі на Маларытчыне было праведзена шмат розных мерапрыемстваў. Напрыклад, у Хаціслаўскай СШ прайшло свята “Сэрцу карыснае слова”, у якім прыняў удзел протаіерэй Пётр Пяшко, настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в.Хаціслаў. У Дварашчанскай сельскай бібліятэцы адбылася сустрэча “Жывое слова мудрасці духоўнай” з протаіерэем Уладзімірам Стрэха, настаяцелем Спаса-Праабражэнскай царквы в.Олтуш. У Арэхаўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна духоўнасці “Духоўная спадчына ў кнігах”...

У фае Маларыцкай раённай бібліятэкі ўвазе наведвальнікаў была прапанавана выстава “Свет ведаў кніга адкрывае”, а ў чытальнай зале прайшла сустрэча з протаіерэем Віктарам Паляцілам, настаяцелем храма Мікалая Цудатворцы г.Маларыта, кандыдатам багаслоўскіх навук. Падчас яе размова зайшла пра ролю праваслаўнай кнігі, чым яна адрозніваецца ад іншых, як уплывае на светапогляд сучаснага чалавека, як чытаць святое Пісанне…

Сёння праваслаўнае друкаванае слова даступна кожнаму. Духоўная літаратура ёсць ва ўсіх бібліятэках раёна. Ёсць што выбраць пачытаць і ў бібліятэцы пры храме Мікалая Цудатворчы г.Маларыта. У яе фондах цяпер налічваецца некалькі тысяч экзэмпляраў кніг, змест якіх напоўнены духоўнасцю і Божым хараством. Літаратуру, што хочаце пачытаць, таксама можна набыць і ў іконнай лаўцы. Там выбар кніг задаволіць любога.

На здымку: Дзень праваслаўнай кнігі ў Маларыцкай раённай бібліятэцы.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.

Комментарии

Ваш комментарий

* Ваш комментарий будет доступен для редактирования в течение 10 Минут

Имя:

Введите код с картинки:

Контакты:

273298808

Партнеры:

Поддержите наш сайт, посетите проект партнеров: