Малоритское благочиние



Новости благочиния

Маларытчане раздзялілі велікодную радасць

Падчас начнога святочнага велікоднага богаслужэння ў 02.05 у храм свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта быў прывезены Жыватворны агонь, які сышоў у Храме Труны Гасподняй ў Іерусаліме.


Сёмага красавіка, у Вялікую суботу, у царкве свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта пабывалі многія яе жыхары. Тут з 16.00 да 20.00 протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны прыходаў Маларыцкай царкоўнай акругі, і протаіерэй Сергій Струнец, клірык храма, асвячалі велікодныя кулічы і стравы.

Вечарам протаіерэй Віктар Паляціла наведаў аддзел пагранічнай службы “Маларыта”. Ён традыцыйна сустрэўся з афіцэрамі і салдатамі тэрміновай службы, расказаў пра Вялікдзень – свята свят і ўрачыстасць з урачыстасцей. Затым у сталовай айцец Віктар Паляціла асвяціў велікодную страву. Між іншым, у ПК “Маларыта” напрыканцы 2013 года была асвечана капліца ў гонар дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

Падчас начнога святочнага велікоднага богаслужэння ў 02.05 у храм свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта быў прывезены Жыватворны агонь, які сышоў у Храме Труны Гасподняй ў Іерусаліме. Ён спачатку авіярэйсам быў дастаўлены ў Мінск, а адтуль развезены па епархіях краіны. Цяпер Жыватворны агонь пастаянна гарыць у храме ў лампадцы ля іконы Маларыцкай Божай Маці. Усе, хто жадае, можа ў любы дзень, калі адкрыта царква, “узяць” гэты агеньчык сабе дадому. Яшчэ адна праваслаўная традыцыя адноўлена на Маларытчыне. Цяпер на Вялікдзень, як гэта было раней, на звонніцу дазваляецца ўзнімацца і званіць усім, хто жадае. Восьмага красавіка царкоўны звон у райцэнтры плыў па наваколлі з 11.00 да 13.00. Адчуць сябе званарамі паспрабавалі многія жыхары райцэнтра: і дзеці, і дарослыя.

Згодна з царкоўнай традыцыяй, з Вялікага чацвярга да Страсной суботы ўсе царкоўныя званы, акрамя паставых, маўчаць. Звон жа на Вялікдзень – нешта ўзвышанае, урачыстае. Ён як бы апавяшчае пра перамогу жыцця над смерцю, святла над цемраю. Звон незвычайна дзейнічае на наша ўнутранае пачуццё, абуджае душу ад усыплення духоўнага.

На Вялікдзень у актавай зале Маларыцкага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці прайшоў святочны канцэрт “Хрыстос уваскрэс!” Мерапрыемства традыцыйна сабрала ў зале шмат вернікаў горада. Са сцэны на працягу больш чым гадзіны гучалі песні ў выкананні дзіцячага хора (рэгент Марына Пракапеня), які існуе пры Мікалаеўскай царкве райцэнтра. Гледачоў танцамі, інсцэніроўкамі радавалі таксама выхаванцы Нядзельнай школы, харэаграфічны калектыў раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (кіраўнік Ала Шабогіна), фальклорны ансамбль “Вытокі” (кіраўнік Галіна Бягеза). Напрыканцы сустрэчы да прысутных за словамі віншавання з Вялікаднем звярнуўся протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны прыходаў Маларыцкай царкоўнай акругі. Ён шчыра пажадаў усім дабрабыту, моцнага здароўя, невычэрпных духоўных сіл, поспехаў, божага благаславення ва ўсіх справах і пачынаннях.

–Няхай святло гэтай вялікай падзеі ніколі не згасае ў нашых душах, – сказаў святар. – Няхай яно стане духоўнай крынічкай абнаўлення кожнага з нас і абуджае ў сэрцах імкненне жыць і працаваць па законах Усявышняга.

На здымку: Вялікдзень у Маларыце.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :