Малоритское благочиние



Новости благочиния

Сагрэць любоўю, навучыць прыкладам

У Нядзельнай школе пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыта адбылося пятае па ліку ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне клуба прыёмных бацькоў “Сямейны ачаг”.


У Нядзельнай школе пры Мікалаеўскай царкве г.Маларыта адбылося пятае па ліку ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне клуба прыёмных бацькоў “Сямейны ачаг”. На гэты раз яно прайшло у форме зацікаўленай размовы з удзелам протаіерэя Віктара Паляціла, благачыннага цэркваў Маларыцкай акругі, кандыдата багаслоўскіх навук. Пасяджэнне мела тэму: “У сямейным крузе мы разам расцём”.

Сустрэчы прыёмных бацькоў на Маларытчыне праводзяцца пастаянна. Ініцыятарам іх правядзення з’яўляецца Валянціна Пацурай, кіраўнік клуба прыёмных сямей, педагог-псіхолаг Маларыцкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Такія сустрэчы садзейнічаюць павышэнню выхаваўчага патэнцыялу прыёмнай сям’і, згуртоўваюць прыёмных бацькоў. Акрамя таго, яны пашыраюць веды па пытаннях выхавання дзяцей у сем’ях, спрыяюць развіццю выхаваўчай кампетэнтнасці саміх бацькоў.

У час апошняга мерапрыемства, якое прайшло ў нефармальнай абстаноўцы, асноўная думка была скіравана на тое, што прыёмныя дзеці ў сям’і павінны адчуць асалоду жыцця ў розных праявах, убачыць яго прыгажосць і непаўторнасць. Дзіця, якое жыве ў сям’і, дзе заўжды цёпла і ўтульна, дзе бачыць добрыя ўзаемаадносіны, адчувае веру ў Бога, клопат пра сябе на кожным кроку, проста не можа вырасці дрэнным і абыякавым чалавекам. Прыёмныя бацькі павінны сваёй любоўю сагрэць сэрцы дзяцей, навучыць іх уласным прыкладам. Неабходна зрабіць так, каб дзеці адчулі сябе важнымі і патрэбнымі, акрыялі духоўна і адкрылі свае сэрцы насустрач дабрыні, спагадзе, міласэрнасці.

Падчас пасяджэнне клуба прыёмных бацькоў прысутныя даведаліся шмат карыснага, атрымалі прыемныя ўражанні, зарад бадзёрасці, добрага настрою і станоўчыя эмоцыі ад зносін. За кубкам чаю ўсе, хто сабраўся на пасяджэнне клуба, адчулі сябе па-сапраўднаму дружнай сям’ёй аднадумцаў. Напрыканцы сустрэчы айцец Віктар Паляціла адказаў на пытанні, якія ўзніклі ў прысутных.

На здымку: падчас сустрэчы клуба прыёмных бацькоў “Сямейны ачаг”.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :