Малоритское благочиние



Новости благочиния

У дзень сям’і, любові і вернасці

8 ліпеня Руская Праваслаўная Царква ўслаўляе і ўшаноўвае памяць дабраверных князя Пятра і князёўны Фяўроніі, Мурамскіх цудатворцаў.


8 ліпеня Руская Праваслаўная Царква ўслаўляе і ўшаноўвае памяць дабраверных князя Пятра і князёўны Фяўроніі, Мурамскіх цудатворцаў. Яны пранеслі каханне адзін да аднаго праз усе выпрабаванні і лічацца ахоўнікамі сям’і, любові і вернасці. Жыццё князя Пятра і князёўны Феўроніі ‒ прыклад чысціні, святасці, прыгажосці сямейнага жыцця і шчасця ад зносін двух сэрцаў, якія любяць. Сям’я дае нам сілы, надзею і веру, любоў сагравае нашыя сэрцы, вернасць прымушае верыць у цуды і цалкам даверыцца любімаму і блізкаму чалавеку. Дзень памяці святых дабраверных князя Пятра і князёўны Фяўроніі Мурамскіх яшчэ раз напамінае нам, што сям’я ‒ гэта самая вялікая каштоўнасць чалавека, дзе пануюць любоў, адданасць і самаахвяраванне.. Маленькая яна ці вялікая, маладая ці “са стажам”, у любым выпадку гэта ‒ крэпасць, дзе цябе любяць і чакаюць.

З нагоды дня сям’і, любові і вернасці ў ГДК адбыўся канцэрт, на якім прысутнічаў клірык Мікалаеўскай царквы г.Маларыта, протаіерэй Сергій Струнец, а таксама шматлікія жыхары райцэнтра. Падчас святочнага канцэрта выступілі самадзейныя артысты: Людміла і Віктар Чуль, Мікалай Вакульскі, Сафія Гапанюк, Марына Караткевіч, Дзмітрый Свішчоў, Анатоль Барысюк, Марыя Ефлакова, Аліна Дворак, Аляксей Пішчык, Вікторыя Ляўчук, Лілія Чуль, Эдуард Пішчык, Таццяна Дацык, а таксама вакальны ансамбль “Акалада” (кіраўнік Алёна Свішчова), народны хор ветэранаў ГДК (кіраўнік Галіна Бягеза)…

Дзень сям’і, любові і вернасці дарыць святло і каханне, аб’ядноўвае людзей, бо каханне, вернасць і дабрыня – вечныя. Яны з’яўляюцца сапраўднымі каштоўнасцямі для ўсіх і на ўсе вякі.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :