Малоритское благочиние



Новости благочиния

Пад аховаю архангела Міхаіла

21 лістапада праваслаўная царква адзначала Сабор Архістраціга Міхаіла і іншых Нябесных Сіл бясплотных. Архангел Міхаіл з’яўляецца нябесным ахоўнікам органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. У дзень ушанавання яго памяці настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы райцэнтра, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла наведаў пагранічную камендатуру “Маларыта” і сустрэўся з ваеннаслужачымі. Ён павіншаваў пагранічнікаў з днём архангела Міхаіла, расказаў пра свята, на прыкладах Свяшчэннага Пісання паказаў ролю нябеснага воінства ў спаўненні ўсіх прароцтваў, пажадаў здароўя і дапамогі Божай у служэнні на карысць Радзіме.

Напрыканцы сустрэчы протаіерэй Віктар Паляціла адказаў на пытанні, перадаў у малельны пакой пагранкамедатуры “Маларыта” часопісы “Фама”, а кожнаму ваеннаслужачаму падарыў іконку архангела Міхаіла.

На здымку: падчас сустрэчы ў пагранкамедатуры “Маларыта” з протаіерэем Віктарам Паляціла.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :