Малоритское благочиние



Новости благочиния

Святло Віфліемскай зоркі

Трынаццатага студзеня ў гарадскім Доме культуры адбылася вялікая святочная праграма “Святло Віфліемскай зоркі”. На працягу амаль дзвюх гадзін немаўля Ісуса Хрыста ў песнях, інсцэніроўках услаўлялі самадзейныя калектывы ГДК (“Cool Kids”, “Акалада”, “Забава-міні”, “Гадзіна пік”), вучні і дзіцячы хор Нядзельнай школы Мікалаеўскай царквы райцэнтра, а таксама танцавальныя калектывы ГДК і Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Мерапрыемства стала яркай і незабыўнай падзеяй для вернікаў Маларыты і раёна. У гэтым заслуга і вядучай Ліліі Чуль.

Напрыканцы святочнай праграмы са словамі вітання да прысутных звярнуўся протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны прыходаў Маларыцкай царкоўнай акругі. Айцец Віктар пажадаў усім прысутным міру, згоды, узаемапаразумення, дабрабыту, а таксама мудрасці ў прыняцці рашэнняў, мірнага неба над галавой.

Затым тыя вучні, якія наведваюць Нядзельную школу, атрымалі салодкія калядныя падарункі. Не засталіся без іх таксама і дзеці, якія знаходзіліся ў зале з бацькамі, бабулямі і дзядулямі.

На здымку: падчас святочнай праграмы “Святло Віфліемскай зоркі”.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :