Малоритское благочиние



Новости благочиния

Цяпло “Сямейнага ачага”

Цяпер на Маларытчыне налічваецца 7 прыёмных сямей, у якіх выхоўваецца 17 дзяцей, працуе 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, дзе знаходзіцца 14 непаўналетніх.


Цяпер на Маларытчыне налічваецца 7 прыёмных сямей, у якіх выхоўваецца 17 дзяцей, працуе 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, дзе знаходзіцца 14 непаўналетніх.

Бывае, што перад бацькамі час ад часу паўстаюць пытанні па выхаванні, узаемаадносінах з дзецьмі. Нягледзячы на набыты практычны жыццёвы вопыт, узнікаюць сітуацыі, калі цяжка, а то і не магчыма знайсці адзіны правільны адказ. Тады на дапамогу прыходзяць спецыялісты Маларыцкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Для гэтага яны выкарыстоўваюць розныя метады, прыёмы і сродкі. Эфектыўнымі ў гэтым накірунку з’яўляюцца пасяджэнні клуба прыёмных бацькоў “Сямейны ачаг”. Чарговае з іх нядаўна прайшло ў Нядзельнай школе пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта.

Такія сустрэчы, на думку саміх прыёмных бацькоў, садзейнічаюць павышэнню выхаваўчага патэнцыялу прыёмнай сям’і, згуртоўваюць прыёмных бацькоў, пашыраюць веды па пытаннях выхавання дзяцей у сем’ях, спрыяюць развіццю выхаваўчай кампетэнтнасці саміх бацькоў.

На гэты раз пасяджэнне клуба “Сямейны ачаг” прайшло ў нефармальнай абстаноўцы з удзелам протаіерэя Віктара Паляцілы, благачыннага цэркваў Маларыцкай акругі, кандыдата багаслоўскіх навук. На ім у форме шчырай і зацікаўленай размовы абмяркоўвалася актуальнае і надзённае пытанне “Роля бацькоў падчас навучання дзіцяці, ці Як навучыцца вучыцца”.

Падчас пасяджэнне клуба прыёмных бацькоў прысутныя даведаліся шмат карыснага і патрэбнага, атрымалі станоўчыя ўражанні, зарад бадзёрасці, добрага настрою ад зносін. За кубкам чаю ўсе, хто сабраўся на пасяджэнне клуба, адчулі сябе па-сапраўднаму дружнай сям’ёй аднадумцаў. Напрыканцы сустрэчы айцец Віктар Паляціла адказаў на пытанні, якія ўзніклі ў прысутных.

На здымку: падчас пасяджэння клуба прыёмных бацькоў “Сямейны ачаг”.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :