Малоритское благочиние



Новости благочиния

Жывая памяць пра Афганістан

Памяць пра Афганскую вайну назаўсёды засталася ў сэрцах бацькоў, жонак і дзяцей тых маладых хлопцаў, якія дадому ўжо ніколі не вернуцца. На жаль, ёсць такія і на Маларытчыне.


Памяць пра Афганскую вайну назаўсёды засталася ў сэрцах бацькоў, жонак і дзяцей тых маладых хлопцаў, якія дадому ўжо ніколі не вернуцца. На жаль, ёсць такія і на Маларытчыне. У спісе тых, хто загінуў ў Афганістане, прозвішчы ўраджэнцаў раёна − Івана Кіцеля, Юрыя Шалягейкі і Івана Такарчука. Іх імёны ўжо ўвекавечаны на мемарыяльнай таблічцы памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны пабавязак у Афганістане. Памятны знак ўрачыста быў адкрыты 22 снежня 2017 года ў Маларыце на перасячэнні вуліц Паркавая і Паўднёвая.

Памяць пра ўдзельнікаў Афганскай вайны жыве ў раёне. Апошняе таму пацвярджэнне − мітынг, які адбыўся 31 студзеня на пляцоўцы перад галоўным уваходам у будынак Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Падчас якога адбылося адкрыццё памятнай дошкі, дзе ўвекавечана памяць выпускніка гэтай установы адукацыі, воіна-афганца Івана Іванавіча Такарчука. Між іншым, яе вырабіў індывідуальны прадпрымальнік Генадзь Макарук.

Іван Такарчук нарадзіўся ў в. Навалессе, у 1973 годзе закончыў Радзежскую васьмігадовую школу, у 1976 годзе − Маларыцкае СПТВ-155, працаваў трактарыстам у калгасе “1 Мая”, у лістападзе 1976 года быў прызваны на службу ва Узброеныя Сілы СССР. Службу праходзіў у Мурманску, у 1980 годзе закончыў школу прапаршчыкаў, з 1986 года служыў старшым прапаршчыкам у Афганістане. Загінуў у верасні 1988 года.

Падчас мітынгу выступіў намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама Станіслаў Ляшчук, старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Алег Шышацкі. Менавіта ён атрымаў ганаровае права адкрыць памятную дошку. Таксама на мерапрыемстве выступіла Надзея Васільеўна, жонка Івана Такарчука, якая ва ўстанову адукацыі прыехала з дачкой Наталляй. Шмат слоў падчас ўрачыстасці сказаў протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкага раёна, а таксама воін-афганец Вадзім Ванюшын. Затым адбылося ўскладанне кветак да памятнай дошкі.

На здымках: падчас адкрыццё памятнай дошкі воіну-афганцу ў Маларыцкім ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :