Малоритское благочиние



Новости благочиния

Благаславенне на добры ўраджай

Хутка ў сельгаспрадпрыемствах раёна пачнуцца вясенне-палявыя работы і хлебаробы заспяшаюцца ў поле.


Хутка ў сельгаспрадпрыемствах раёна пачнуцца вясенне-палявыя работы і хлебаробы заспяшаюцца ў поле. На тэрміны правядзення пасяўной і яе вынікі ўплываюць розныя фактары. Спадзяюцца спецыялісты і на дапамогу Усявышняга. Невыпадкова ў нашых продкаў спрадвеку існаваў добры звычай: любую важную справу абавязкова пачынаць з малітвы. Такая традыцыя ўжо адрадзілася прыжылася на Маларытчыне. Не стаў выключэннем і сёлетні год. У пятніцу, 15 лютага, калі праваслаўная царква адзначае двунадзясятае свята ‒ Стрэчанне Гасподняе (Грамніцы), на вячэрнім богаслужэнні ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы райцэнтра адбылося малебнае спяванне з акафістам перад іконай Божай Маці “Спорительница хлебов”. Падчас яго саборна ўзносіліся шчырыя малітвы Богу, Царыцы Нябеснай, святым. Затым протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкай акругі, і протаіерэй Сергій Струнец, клірык Мікалаеўскай царквы райцэнтра, благаславілі прысутных на плённую працу, асвяцілі насенне збожжавых, гародніны, лекавых раслін на добры і багаты ўраджай.

Між іншым, на богаслужэнні традыцыйна прысутнічалі і кіраўнікі раёна: старшыня Маларыцкага райвыканкама Мікалай Шум, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзім Галоўчык, а таксама кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Маларытчыны.

На здымку: малітва перад выхадам у поле ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :