Малоритское благочиние



Новости благочиния

Афганістан: памяць і боль

Афганская вайна чорным крылом накрыла і Маларытчыну. Свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганісане выконвала больш за 70 нашых землякоў.


На здымку: падчас мітынгу, прымеркаванага да 30-годдзя з дня вываду савецкіх войск з Афганістана.</p>
<p>Фота аўтара.

У народзе кажуць, што час лечыць, а памяць паступова сцірае тое, што адбывалася раней. На змену падзеям мінулага заўсёды прыходзяць новыя, і жыццё працягваецца далей. Аднак воіны, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, не могуць іх забыць. Памяць іх дагэтуль жыве падзеямі мінулага, а час не ў сілах залячыць шрамы і рубцы трагічных ваенных дзеяннях. Бо нельга выкрасліць з памяці смерць саслужыўцаў, аднавяскоўцаў, убачаную на свае вочы, цяжкія раненні і кантузіі, невыносны фізічны і душэўны боль…

Афганская вайна чорным крылом накрыла і Маларытчыну. Свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганісане выконвала больш за 70 нашых землякоў. Двое – радавы Іван Кіцель і яфрэйтар Юрый Шэлягейка – на жаль, загунулі. Не вярнуўся з гэтай вайны і ўраджэнец Маларытчыны старшы прапаршчык Іван Такарчук. Трое воінаў-інтэрнацыяналістаў былі паранены, адзін – стаў інвалідам баявых дзеянняў. У раёне памятаюць пра тых, хто прайшоў ваеннымі дарогамі Афгана і вярнуўся дадому жывым, як і пра тых, хто назаўсёды застаўся маладым, загінуўшы падчас баявых дзеянняў у чужой краіне.

15 лютага на перасячэнні вуліцы Паўднёвай з Паркавай у райцэнтры перад памятным знакам (бетонны пастамент, куды ўстаноўлена баявая машына дэсанта-1) у гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў Маларытчыны, якія ўдзельнічалі ў Афганскай вайне, прайшоў мітынг. Ён быў прымеркаваны да 30-годдзя з дня вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Афганістана. На мітынгу прысутнічалі кіраўнікі раёна, воіны-афганцы, іх родныя, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый, настаўнікі і навучэнцы раённай гімназіі і прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Падчас яго выступіў старшыня Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Шум, а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна Стаціўка, старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Алег Шышацкі, благачынны цэркваў Маларыцкага акругі, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы райцэнтра протаіерэй Віктар Паляціла.

Затым прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць тых, хто загінуў пры выкананні свайго інтэрнацыянальнага абавязку і ўсклалі жывыя кветкі на пастамент. Пазней у храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы была адслужана паніхіда па воінах-афганцах.

На здымку: падчас мітынгу, прымеркаванага да 30-годдзя з дня вываду савецкіх войск з Афганістана.</p>
<p>Фота аўтара.

На здымку: падчас мітынгу, прымеркаванага да 30-годдзя з дня вываду савецкіх войск з Афганістана.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :