Малоритское благочиние



Новости благочиния

Пытанні царкоўнай адукацыі

У Нядзельнай школе пры храме Мікалая Цудатворцы г.Маларыта прайшоў семінар выкладчыкаў нядзельных школ благачыння.


У Нядзельнай школе пры храме Мікалая Цудатворцы г.Маларыта прайшоў семінар выкладчыкаў нядзельных школ благачыння. У яго рабоце прыняў удзел старшыня аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі протаіерэй Яўген Ліхота, кіраўнік аддзела па рабоце з моладдзю Брэсцкай епархіі, іерэй Павел Рамановіч, метадыст Нядзельнай школы прыхода Нараджэння Хрыстова г.Брэста Таццяна Брашко, кандыдат багаслоўскіх навук, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла, а таксама святары Маларыцкага благачыння.

Падчас работы семінара было абмеркавана планаванне работы аддзелаў рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі ў благачынні, арганізацыя дзейнасці нядзельных школ у рамках накірункаў дарожнай карты Сінадальнага аддзела, таксама было разгледжана пытанне дзейнасці нядзельных школ і работа з дзецьмі і падлеткамі.

Згодна з вучэбным планам настаўніца Нядзельнай школы Галіна Пажыдаева з дзецьмі сёмага года навучання правяла адкрыты ўрок па тэме “Сёмы Усяленскі сабор”. Вучні даведаліся шмат новага і цікавана, напрыклад, тое, што ён быў скліканы ў 787 годзе ў горадзе Нікеі. На саборы прысутнічала 367 епіскапаў. Ён быў скліканы супраць іканаборскай ерасі, якая ўзнікла за 60 гадоў да сабора…

Падчас работы семінара таксама былі разгледжаны актуальныя і надзённыя пытанні. Яго ўдзельнікі абмеркавалі метады, прыёмы і сродкі, якія павышаюць эфектыўнасць выкладання ў нядзельных школах, а таксама падзяліліся вопытам работы, атрымалі адказы на пытанні, якія хвалявалі.

На здымку: падчас правядзення семінара для выкладчыкаў нядзельных школ Маларыцкага благачыння.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :