Новости благочиния
Да Дня праваслаўнай кнігі
У нядзельных школах пры праваслаўных храмах благачыння, установах адукацыі і бібліятэках Маларытчыны былі праведзены мерапрыемствы з нагоды Дня праваслаўнай кнігі.

У нядзельных школах пры праваслаўных храмах благачыння, установах адукацыі і бібліятэках Маларытчыны былі праведзены мерапрыемствы з нагоды Дня праваслаўнай кнігі. Асноўная мэта мерапрыемстваў ‒ папулярызацыя праваслаўнай літаратуры сярод насельніцтва.
Напрыклад, у Маларыцкай раённай бібліятэцы была наладжана выстава праваслаўных кніг “Патаемны свет праваслаўя”. У іх можна знайсці шмат карыснай і патрэбнай інфармацыі, якая дапаможа праваслаўным вернікам правільна посціцца і духоўна ўдасканальвацца ў дні Вялікага посту.
У чытальнай зале раённай бібліятэкі адбылася сустрэча дзесяцікласнікаў раённай гімназіі і СШ № 2 з клірыкам храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы г. Маларыта протаіерэем Сергіем Струнцам. Падчас мерапрыемства, якое правяла загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Валянціна Ібрагімава, размова ішла аб ролі праваслаўнай кнігі ў жыцці чалавека, адбыўся прагляд відэафільма “У кніжны свет праваслаўя”.
У Дварышчанскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна духоўных зносін “Урокі святасці” з удзелам настаяцеля храма Праабражэння Гасподняга протаіерэем Уладзімірам Страхой, а ў Макранскай сельскай бібліятэцы адбылася сустрэча “Ключы ад неба” з настаяцелем храма ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы іерэем Сергіем Капанька.
На здымку: падчас сустрэчы ў раённай бібліятэцы.
Фота аўтара.



На здымку: падчас сустрэчы ў бібліятэцы аграгарадка Ляхаўцы.
Фота прот.Віталь Равінскі
Глядзець у галерэі:
глядзець...Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.
Нужна Ваша помощь!:
Свае грашовыя ахвяраванні на будаўніцтва новага храма ў Маларыце можна пералічваць на разліковы рахунак 3015460861550 у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 120 філіяла Брэсцкага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства “Акцыянерны ашчадны банк “Беларусбанк” г. Маларыта, код 246, УНП 201020706
Благотворительность:
Наши кошельки: B287043958989, E956756849319, R570817888867, Z167976063312