Малоритское благочиние



Новости благочиния

Нязгасны агеньчык міласэрнасці

У праваслаўным сястрынстве ў гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых радасць” пры храме Мікалая Цудатворцы г.Маларыта прайшло чарговае сумеснае пасяджэнне з клубам зносін для пажылых людзей “Нязгасны агеньчык”, які не адзін год існуе пры алддзяленні сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і суправаджаемага пражывання Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У мерапрыемстве прыняў удзел благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла. Падчас сустрэчы хор праваслаўнага сястрынства парадаваў прысутных царкоўнымі песнапеннямі. За кубачкам кавы былі абмеркаваны актуальныя і надзённыя пытаннні жыццядзейнасці сястрынства, разгледжана работа за мінулы год, спланавана далейшае супрацоўніцтва з клубам “Нязгасны агеньчык”. Падчас пасяджэння таксама прайшла дэгустацыя розных чаёй, прыгатаваных сёстрамі сястрынства з розных лекавых зёлак, лістоў, пупышак, кветак.

Між і ншым, праваслаўнае сястрынства ў гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых радасць” пры храме Мікалая Цудатворцы г.Маларыта было створана ў лістападзе 2003 года. Амаль за 16 гадоў яго існавання праведзена многа розных мерапрыемстваў. Сясцёр на послухах можна бачыць у храме, у капліцы ў тэрапеўтычным корпусе Маларыцкай цэнтральнай раённай бальніцы ў гонар іконы Божай Маці “Усецарыца”, у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, ва ўстановах, арганізацыях, прадпрыемствах. Шмат часу сёстры праводзяць з цяжкахворымі, інвалідамі, састарэлымі і адзінокімі людзьмі. Не застаюцца без увагі ўсе, хто апынуўся ў няпростай жыццёвай сітуацыі.

На здымку: падчас сумеснага пасяджэння праваслаўнага сястрынства і клуба “Нязгасны агеньчык”.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :