Малоритское благочиние



Новости благочиния

Размова для душы

У чытальнай зале раённай бібліятэкі прайшла сустрэча з кандыдатам багаслоўскіх навук, благачынным Маларыцкай царкоўнай акругі, настаяцелем храма Мікалая Цудатворцы ў райцэнтры, протаіерэем Віктарам Паляціла.


У чытальнай зале раённай бібліятэкі прайшла сустрэча з кандыдатам багаслоўскіх навук, благачынным Маларыцкай царкоўнай акругі, настаяцелем храма Мікалая Цудатворцы ў райцэнтры, протаіерэем Віктарам Паляціла. На яе былі запрошаны старшакласнікі першай і другой гарадскіх школ. Падчас “Праваслаўнай палітры”, якая прайшла ў форме дыялогу, закраналіся некаторыя актуальныя і надзённыя пытанні, што хвалююць сучасную моладзь. Найперш − гэта пошук маладымі людзьмі сэнсу жыцця, самаідэнтыфікацыя сябе, самавыяўленне. Галоўную ролю ў гэтым працэсе цяпер адыгрывае інтэрнет і сацыяльныя сеткі, а таксама сродкі масавай інфармацыі, сяброўскія кампаніі. Праз іх трансліруюцца ўзоры паводзін, стыль жыцця, закладваюцца пэўныя нормы паводзін, звычкі, якія паступова фарміруюць маральныя асновы чалавека, сiстэму духоўных i культурных каштоўнасцяў i iдэалаў. На жаль, уплыў, які аказваецца на моладзь, не заўсёды станоўчы і пазітыўны, не заўсёды адпавядае існуючым маральна-этычным нормам, спрадвечным звычаям і традыцыям.

Вельмі важна ў перыяд станаўлення маладога чалавека, яго фарміравання як асобы і грамадзяніна, у час пошукаў сэнсу жыцця і ідэалаў, падказаць, параіць, паказаць на прыкладзе, скіраваць у патрэбнае рэчышча. Менавіта гэта і стала асноўным падчас “Праваслаўнай палітры” са святаром.

Напрыканцы сустрэчы протаіерэй Віктар Паляціла адказаў на пытанні прысутных.

На здымку: падчас сустрэчы ў раённай бібліятэцы.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Свае грашовыя ахвяраванні на будаўніцтва новага храма ў Маларыце можна пералічваць на разліковы рахунак 3015460861550 у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 120 філіяла Брэсцкага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства “Акцыянерны ашчадны банк “Беларусбанк” г. Маларыта, код 246, УНП 201020706

Благотворительность:

Пожертвование на храм :