Малоритское благочиние



Новости благочиния

Афанасьеўскі праваслаўны турнір

На базе раённай гімназіі прайшоў адборачны этап праваслаўнага “Афанасьеўскага інтэлектуальнага турніру” сярод вучняў нядзельных школ благачыння.


На базе раённай гімназіі прайшоў адборачны этап праваслаўнага “Афанасьеўскага інтэлектуальнага турніру” сярод вучняў нядзельных школ благачыння. На гэты раз у ім прыняло ўдзел шэсць каманд: “Львы”, “Джэнтльмены ўдачы”, “Ніка”, “Вікторыя” (усе з раённай гімназіі, трэнер Леанід Лук’янчук), “Добрыя сэрцы” (СШ №2, трэнер Тамара Тарноўская), “Дабравест” (СШ №1, трэнер Людміла Андраюк). Інтэлектуальнае спаборніцтва правёў кандыдат багаслоўскіх навук, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы г. Маларыта, протаіерэй Віктар Паляціла. Адборачны этап складаўся з трох тураў. Першы (дзесяць пытанняў) з іх быў прысвечаны прападобнаму Афанасію, ігумену Брэсцкаму, другі (дзесяць пытанняў) – свяшчэннамучаніку, архідыякану Нікіфару Кантакузену, трэці (дванаццаць пытанняў) – Полацкаму сабору 1839 года. На абмеркаванне кожнага пытання камандам адводзілася адна хвіліна.

Пераможцам сёлетняга інтэлектуальнага праваслаўнага спаборніцтва, як і ў мінулым годзе, стала каманда “Добрыя сэрцы”. На адзін бал ад лідараў адстала каманда “Джэнтльмены ўдачы”. На трэцяй прыступцы замацаваліся знаўцы з “Вікторыі”.

Хутка зборная каманда Маларыцкага благачыння будзе ўдзельнічаць у епархіяльным этапе ІІІ праваслаўнага “Афанасьеўскага інтэлектуальнага турніру”.

На здымках: падчас хрэснага ходу да Лукаўскай іконы Божай Маці.

На здымку: удзельнікі адборачнага этапу “Афанасьеўскага інтэлектуальнага турніру” Маларыцкага благачыння.

Фота аўтара.

Автор: Мікалай НАВУМЧЫК.



Нужна Ваша помощь!:

Благотворительность:

Пожертвование на храм :