Малоритское благочиние



Новости благочиния

Канцэрт духоўнай музыкі

Дзесяць дзён пасля Нараджэння Хрыстова ў праваслаўнай царкве называюцца святкамі. Падчас іх па традыцыі прынята наведваць знаёмых, блізкіх, сяброў, дарыць падарункі, рабіць справы міласэрнасці. Своеасаблівы святочны падарунак маларытчанам зрабіў зводны мужчынскі хор аг. Бездзеж Драгічынскага раёна. Дзясятага студзеня ў ГДК прайшоў дабрачынны канцэрт гэтага калектыву. Хор парадаваў больш чым паўтарагадзінным выступленнем, падчас якога гучалі богаслужэбныя песнапенні, народныя канты, лірычныя творы савецкіх аўтараў. Між іншым, калектыў быў створаны ў 2012 годзе. Яго заснавальнікам і нязменным кіраўніком з’яўляецца настаяцель Свята-Троіцкага храма аг.Бездзеж протаіерэй Генадзь Воран.

Выступленне зводнага мужчынскага хора было цёпла сустрэта гледачамі і суправаджалася частымі апладысментамі. Гледачы прасілі выканаць яшчэ і яшчэ адну песню. Словы падзякі ўдзельнікам калектыву выказаў настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла і намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама Станіслаў Ляшчук. Протаіерэю Генадзю Ворану былі падараны белыя ружы. Традыцыйнае “Многолетие”, выкананае мужчынскім хорам, паставіла кропку ў канцэрце. Аднак гэта хутчэй за ўсё – шматкроп’е. Протаіерэй Генадзь Воран паабяцаў са сцэны, што яго хор абавязкова будзе яшчэ спяваць у нашым райцэнтры. Чарговае выступленне – у дзень асвяшчэння храма ў гонар Маларыцкай іконы Божай Маці, які цяпер будуецца.

На здымку: падчас дабрачыннага канцэрта зводнага мужчынскага хора аг. Бездзеж у ГДК.

Фота аўтара.



Нужна Ваша помощь!:

Свае грашовыя ахвяраванні на будаўніцтва новага храма ў Маларыце можна пералічваць на разліковы рахунак 3015460861550 у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 120 філіяла Брэсцкага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства “Акцыянерны ашчадны банк “Беларусбанк” г. Маларыта, код 246, УНП 201020706

Благотворительность:

Пожертвование на храм :